Tumgik
ruzovyjapivoni-blog · 5 years
Photo
Tumblr media
Make the most of what you were given Калі малятка расце і змяняецца, усе толькі і абмяркоўваюць, на каго яно стала больш падобнае. Разбіраюць па дробязях што і ад каго дасталася, добра гэта ці можна было адхапіць ў кагосьці з родных што папрыгажэй 💋 і безпраблемней 🍑. І тут на хвалі новай мацярынскай мудрасці ты не проста разумееш, а ўсім нутром а-сэн-соў-ва-еш тую банальшчыну, што знешнасць - гэта так неважліва, ад гэтага так нічога не залежыць! А колькі гадзінаў вытрачаецца на сорам з-за сваіх 'недахопаў', колькі - на параўнанні з іншымі. Проста не трэба імкнуцца да штучнай дасканаласці, ці скачвацца ў нездаровы бодзіпазітыў. Aurea mediocritas - падтрымліваць у добрым стане тое, што дадзена табе прыродай. Іншага ўсё роўна не будзе 🤷‍♀️ #maternity #мацярынства #материнство #мама #мамадачка #мамадочка #likemotherlikedaughter #прыгажосць (at Gomel Region) https://www.instagram.com/p/BzRPJ76iOAK/?igshid=17zl81i8w8vpl
0 notes
ruzovyjapivoni-blog · 5 years
Photo
Tumblr media
Малыха, выхаваная на рафе. И пад час цяжарнасці, і пад час гв спажывала тонкія водары ванілі. Дарэчы кава ніяк не адбілася на яе нервовай сістэме - спала яна выдатна, так што ўсё гэта міф, каб пагоршыць жыццё новаспечаных мам #momslife #coffee #raf #дзеткікветкі (at Зерно Мир) https://www.instagram.com/p/BxxpusCC78d/?igshid=1dh2m9k3nbdtc
0 notes
ruzovyjapivoni-blog · 5 years
Photo
Tumblr media
Гляджу на захад У мяне было столькі планаў па білінгвізацыі дзіцяці, а ў рэчаіснасці за 7 месяцаў толькі здолелі прачытаць ёй палову Піпі Доўгайпанчохі 🤦‍♀️ Збіраемся ў #Мінск з чаканнем натхнення і чароўнага пендаля 🤹‍♂️ https://www.instagram.com/p/Bwr0sniFqwt/?utm_source=ig_tumblr_share&igshid=1n1pcd7zsasyw
0 notes
ruzovyjapivoni-blog · 5 years
Photo
Tumblr media
Жылі ў бабусі Дзве вясёлых бусі Аделіна і Ўладуся Дзве вясёлых бусі 😘😘😘 P. S. Але хутка збіраліся ў Мінск (at Mazyr) https://www.instagram.com/p/BwrvNRilaXR/?utm_source=ig_tumblr_share&igshid=14sa9ycor7flh
0 notes
ruzovyjapivoni-blog · 5 years
Photo
Tumblr media
Кожнае дзіця думае, што яго бацькі найлепшыя. Мы цягнем за сабою ў нашыя дарослыя жыцці і новыя сем'і ўсе бацькоўскія памылкі і нават адстоіваем іх, і сварымся з каханымі, адстоіваючы тыя ўзоры, што бачылі ў сям' і, бо лічым іх эталоннымі. Крытычнае мысленне татальна адключаецца, і ў самых разумных і крытычных. Я дакладна не ведаю, як выхаваць дзіця, каб яно не паўтарала бацькоўскія памылкі. І ці ўвогуле магчыма гэта? Думаць; вызнаваць, калі не маеш рацыю. Такія саветы буду даваць дачцэ, а пакуль што самой сабе (at Mazyr) https://www.instagram.com/p/BwrTIj8FMPS/?utm_source=ig_tumblr_share&igshid=ko96jij26uiw
0 notes
ruzovyjapivoni-blog · 5 years
Photo
Tumblr media
Мае паўднёвыя скіфскія карані ўжо паспелі забыць, як гэта - сапраўдная вясна. 🌱 Сонца, цеплыня, водар квітнеючых абрыкосаў, павадак на шырачэннай Прыпяці. Тут можна не думаць пра сусветную гістэрыю з вітамінамі Д, які мы не даём Адэліне, бо ён тут удыхаецца з паветрам. Тут так класна, што не хочацца нікуды з'язджаць. Дайце сюды маю Мінскую працу, entertainment і кантынгент - і я тут заліпну. Можа ўсё ж такі спраўдзіцца план пераехаць на пенсіі з @kaktus_oduvan? 👴👵 Бо пакуль гэты паўдневабеларускі рай - для дэкрэтніц і пенсіянераў 🎉 Мазыр +22, сонца; Мілан +18, дождж (at Mazyr) https://www.instagram.com/p/BwoM65-lWOn/?utm_source=ig_tumblr_share&igshid=mxw8za1pnx2j
1 note · View note