Tumgik
#Калідор
fury176 · 11 months
Text
6,000 notes under a popular ship post < making 5 people who followed me for the Guild fanarts happy
24 notes · View notes
drakulabielaruskaj · 3 months
Text
29-га чэрвеня
Дзёньнік Джонатана Гаркера (запісаны стэнаграфічна)
29-га чэрвеня. – Сёньня дзень майго апошняга ліста, і Граф зноў ужыў захады, каб даказаць яго запраўднасьць; я бачыў, як ён пакідаў замак праз акно і ў маім адзеньні. Калі ён поўз па муры, як яшчар, я марыў мець пры сабе стрэльбу ці якую іншую сьмяротную зброю, каб забіць яго; але баюся, што нават вырабленая чалавекам зброя ня дасьць рады зь ім. Я не наважыўся чакаць ягонага вяртаньня, бо страшыўся чарговае сустрэчы з тымі вусьцішнымі сёстрамі. Я вярнуўся ў кніжню й чытаў, пакуль мяне не змарыў сон.
Мяне абудзіў Граф; з злавесным выглядам ён сказаў:
– Заўтра, мой сябар, мы разьвітаемся. Вы вяртаецеся ў сваю цудоўную Англію, я – да дзейнасьці, якая можа скончыцца тым, што мы больш ніколі не сустрэнемся. Ваш ліст дадому высланы; заўтра мяне тут ня будзе, але ўсё гатова для вашага падарожжа. Ураньні прыбудуць цыганы – у іх тут ёсьць свая праца – а таксама славакі. Калі яны скончаць – за вамі прыедзе мая брычка й адвязе вас да цясьніны Борґа, дзе на вас чакацьме дыліжанс з Букавіны ў Бістрыц. Аднак, я спадзяваюся, што яшчэ пабачу вас у замку Дракулы.
Я сумняваўся ў ягоных словах, таму вырашыў спраўдзіць ягоную шчырасьць. Шчырасьць! Ужываць такое слова ў дачыненьні да гэтае пачвары – запраўдная прафанацыя. Я проста спытаў у яго:
– Чаму б мне ня выехаць сёньня ўвечары?
– Таму што, шаноўны пане, мой возьнік і коні адасланыя па даручэньні.
– Я б з задавальненьнем прайшоўся. Хачу выправіцца ў дарогу зараз жа.
Ён усьміхнуўся такой мяккай, спакойнай, д’ябальскай усьмешкаю, што я адразу ўцяміў, што за ягонай лісьлівасьцю тоіцца нейкае ашуканства. Ён сказаў:
– А ваш багаж?
– Нічога, я пашлю па яго іншым разам.
Граф устаў і сказаў з такой рахманай ветласьцю, што я амаль не паверыў у ягоную шчырасьць:
– У вас, ангельцаў, ёсьць прымаўка, блізкая майму сэрцу, бо гэткім правілам таксама карыстаюцца баяры: «Сардэчна вітай таго госьця, які прыходзіць, і не затрымлівай таго госьця, які цябе пакідае». Хадзем, мой паважаны юны сябар. Я не пратрымаю вас у сваім доме і гадзіны, калі гэта супраць вашае волі, хоць мне і сумна з вамі разьвітвацца і бачыць, што вы так раптоўна гэтага захацелі. Хадзем!
Ён узяў лямпу й велічнаю хадою павёў мяне па сходах і цераз калідор. Раптам ён спыніўся.
– Чуеце?
Зусім блізка завылі ваўкі. Гук быццам бы ўзмацніўся, калі ён падняў руку – як аркестравая музыка пад дырыжорскай палачкай. Па невялікай паўзе ён велічна рушыў да ўваходу, адсунуў грувасткія засаўкі, зняў важкія ланцугі й пачаў адчыняць дзьверы. На маё моцнае зьдзіўленьне, яны не былі замкнутыя. Я ня даў гэтаму веры й агледзеўся, але не заўважыў аніякага ключа.
Чым далей адчыняліся дзьверы, тым гучней і злосьней рабілася выцьцё; праз адтуліну віднеліся чырвоныя пашчы, ваўкі ляскалі зубамі й скрэблі лапамі з тупымі кіпцюрамі. Я зразумеў, што ісьці супраць волі Графа марна. З такімі хаўрусьнікамі пад ягоным камандаваньнем я ня мог нічога зрабіць. Дзьверы ўсё яшчэ пакрысе адчыняліся, і Граф стаяў у прамежку. Раптам мне прыйшло ў галаву, што гэта і ёсьць мая пагібель: зараз мяне аддадуць на зьядзеньне ваўкам, і я сам таму прычынай. Я не сумняваўся, што Граф здатны на такі д’ябальскі ўчынак, таму ў апошні момант закрычаў:
– Зачынеце дзьверы; я пачакаю да ранку! – І затуліў твар рукамі, каб схаваць горкія сьлёзы расчараваньня.
Адным моцным узмахам рукі Граф зачыніў дзьверы, а потым засунуў засаўкі, бразґат якіх рэхам адбіўся па калідоры.
У маўчаньні мы вярнуліся ў кніжню, а праз колькі хвіляў я пайшоў у свой пакой. Калі я ў апошні раз зірнуў на графа Дракулу, ён паслаў мне паветраны пацалунак; у ягоных вачах бліскалі чырвоныя іскры трыюмфу, а на вуснах іграла ўсьмешка, якой мог бы ганарыцца сам Юда ў пекле.
Я зьбіраўся быў легчы, але пачуў нейкі шэпт у дзявярэй. Я ціха падышоў і прыслухаўся. Хутчэй за ўсё гэты быў голас Графа:
– Назад! Назад, на месца! Ваш час яшчэ не надышоў. Чакайце! Майце цярплівасьць! Сёньня ён мой. Заўтра будзе ваш!
Раздалася ціхая, прыемная хваля сьмеху. У гневе я разнасьцежыў дзьверы й пабачыў трох жахлівых жанок, якія аблізвалі свае вусны. Заўважыўшы мяне, яны з агідным сьмехам пабеглі прэч.
Я вярнуўся ў пакой і ўкленчыў. Хіба канец ужо блізка? Заўтра! Заўтра! Божа, дапамажы мне й тым, каму я дарагі.
1 note · View note
ruchomyzamak · 1 year
Text
Разьдзел Адзінаццаты
У якім Гаўл адпраўляецца ў дзіўную краіну ў пошуках заклінаньня
Нішто аказалася толькі ў цалю таўшчынёю. За ім с��розь шэры імжысты вечар пралягала цэмэнтная сьцежка да садовых весьнічак. Гаўл і Майкл чакалі каля весьнічак. Далей была роўная, цьвёрдая на выгляд дарога, з радамі дамоў паабапал. Софі, трасучыся ад імжы, азірнулася паглядзець, адкуль яна прыйшла, і пабачыла, што замак ператварыўся ў дом з жоўтае цэглы зь вялікімі вокнамі. Як і ўсе іншыя дамы, ён быў квадратны й новы, з параднымі дзьвярыма з хвалістага шкла. На вуліцы, здавалася, нікога не было. Мажліва, гэта было дзеля імжы, але Софі адчувала, што, нягледзячы на вялікую колькасьць дамоў, яны знаходзіліся недзе на ўскрайку мястэчка.
– Скончылі вынюхваць? – клікнуў Гаўл.
Ягоны шэра-пунсовы касьцюм пакрыўся імжою. Ён матляў зьвязкам дзіўных ключоў, большасьць зь якіх былі плоскія й жоўтыя – напэўна, ад жоўтых дамоў. Калі Софі падышла да весьнічак, ён сказаў:
– Мы мусім быць апранутыя ў адпаведнасьці з гэтым месцам.
Ягоны касьцюм зрабіўся няясным, як быццам імжа вакол яго раптам ператварылася ў туман. Калі ён паказаўся зноў, гэта ўсё яшчэ быў пунсова-шэры касьцюм, але зусім іншага крою. Хвасты на рукавах зьніклі, і ўвесь убор стаў мешкаватым. Ён выглядаў зношаным і пацёртым.
Майклава куртка ператварылася ў нешта падшыванае даўжынёю да стану. Ён падняў нагу з палатняным чаравікам на ёй і ўтаропіўся ў цесныя сінія нагавіцы.
– Ледзь магу сагнуць калена, – паскардзіўся ён.
– Прызвычаісься, – кінуў Гаўл. – Хадзем, Софі.
На Софіна зьдзіўленьне, Гаўл павёў іх садоваю сьцежкаю назад да жоўтага дому. Яна пабачыла, што на сьпіне ягонае мешкаватае курткі былі таямнічыя словы: «ВАЛІЙСКАЕ РЭҐБІ». Майкл ішоў за Гаўлам, ступаючы тугімі крокамі дзеля цесных нагавіцаў.
Софі апусьціла вочы і ўбачыла, што над бугрыстымі чаравікамі віднеўся ўдвая большы адрэзак ейных хударлявых ног. Больш у ейным выглядзе нічога не зьмянілася.
Гаўл адамкнуў дзьверы з хвалістага шкла адным са сваіх ключоў. Каля дзьвярэй на ланцужку вісела драўляная дошчачка. «Рывэндэл», – прачытала Софі, і Гаўл уштурхнуў яе ў прыбраны сьветлы калідор. Выглядала, што ў доме былі людзі. З-за найбліжэйшых дзьвярэй даносіліся гучныя галасы. Калі Гаўл адчыніў тыя дзьверы, Софі зразумела, што галасы выходзілі з чарадзейных каляровых карцінак, якія рухаліся на пярэднім боку вялікае квадратнае скрыні.
– Гаўэл! – усклікнула жанчына, якая сядзела ў пакоі зь вязаньнем у руках.
Яна з крыху раззлаваным выглядам адклала вязаньне, але не пасьпела падняцца, як маленькая дзяўчынка, якая вельмі паважна, з падбародзьдзем на руках, глядзела чарадзейныя карцінкі, усхапілася й кінулася да Гаўла.
– Дзядзьку Гаўэле! – завішчала яна і ўскочыла на Гаўла, абхапіўшы яго нагамі.
– Мары! – загарлапаніў у адказ Гаўл. – Як маесься, карыяд? Добра сябе паводзіла?
Тады яны зь дзяўчынкай голасна пачалі балбатаць нейкай чужаземнай мовай. Софі зразумела, што яны вельмі любяць адно аднаго. Ёй было цікава, што гэта за мова. Яна гучала як песенька Кальцыфэра пра рондаль, але было цяжка сказаць з упэўненасьцю. Паміж выбухамі чужаземнае балбатні Гаўл, нібы чэрававяшчальнік, здолеў вымавіць:
– Гэта мая пляменьніца, Мары, і мая сястра, Мэґан Пэры. Мэґан, гэта Майкл Фішэр і Софі… э-э…
– Гэтэр, – падказала Софі.
Мэґан стрымана й непрыхільна паціснула ім рукі. Яна была старэйшая за Гаўла, але даволі падобная да яго, з такім самым прадаўгаватым хударлявым тварам, толькі ейныя вочы былі блакітныя й поўныя трывог, а ейныя валасы цёмныя.
– Ды цішэй жа ты, Мары! – сказала яна голасам, які заглушыў чужаземную балбатню. – Гаўэле, ты надоўга да нас?
– Усяго на хвілінку, – адказаў Гаўл, апускаючы Мары на падлогу.
– Ґарэта яшчэ няма, – шматзначна сказала Мэґан.
– Як шкада! Мы ня можам застацца, – сказаў Гаўл зь цёплай, няшчырай усьмешкай. – Я толькі хацеў пазнаёміць цябе з маімі прыяцелямі. А яшчэ хачу спытаць цябе пра нешта, што можа прагучаць бязґлузда. Ці Ніл нядаўна выпадкова не губляў аркуш паперы з заданьнем з ангельскае мовы?
– Дзіўна, што ты пра гэта спытаў! – усклікнула Мэґан. – Ён запраўды ўсюды шукаў яго ў мінулы чацьвер! Разумееш, у яго новая настаўніца ангельскае, і яна вельмі строгая, правярае ня толькі правапіс. Усяляе ў іх страх Божы, каб здавалі работу ўчас. Нічога, таму ляніваму чарцяняці гэта толькі на карысьць. Дык вось, у чацьвер ён перавярнуў увесь дом дагары нагамі, а знайшоў толькі дзіўную старую скрэмзаную паперку…
– А, – перарваў яе Гаўл. – І што ён зь ёй зрабіў?
– Я сказала яму аддаць яе гэнай ягонай панне Анґорыян, – сказала Мэґан. – Можа, гэта б паказала ёй, што ён прынамсі стараўся.
– А ён што? – спытаў Гаўл.
– Ня знаю. Спытай лепш у Ніла. Ён нагары, у спальні, з той сваёй машынай, – адказала Мэґан. – Толькі ты ад яго ніякага толку не даб’есься.
– Хадзем, – сказаў Гаўл Майклу й Софі, якія разглядвалі бліскучы бура-аранжавы пакой.
Ён узяў Мары за руку й павёў іх у калідор, а потым сходамі нагару. Нават на сходах быў дыван – ружовы зь зялёным. Таму працэсія на чале з Гаўлам амаль бязгучна прайшла ружова-зялёны калідор нагары і ўвайшла ў пакой з блакітна-жоўтым дываном. Але Софі не была ўпэўненая, што два хлопчыкі, якія сагнуліся над усялякімі чарадзейнымі скрынкамі на стале каля акна, паднялі б свае галовы, нават калі б у пакой увайшоў вайсковы аркестар. Галоўная чарадзейная скрынка мела шкляную пярэднюю сьценку, як і тая, што на ніжэйшым паверсе, але паказвала не карцінкі, а напісы й дыяграмы. Усе скрынкі расьлі на даўгіх, гнуткіх белых сьцёблах, якія ўкараніліся ў адной са сьценаў пакоя.
– Ніле! – паклікаў Гаўл.
– Не перашкаджайце, – сказаў адзін з хлопчыкаў. – А то ён страціць жыцьцё.
Пачуўшы, што гаворка ідзе пра жыцьцё й сьмерць, Софі й Майкл адступілі да дзьвярэй. Аднак Гаўл, зусім не ўстурбаваны пэрспэктываю забіць свайго пляменьніка, ступіў да сьцяны й вырваў скрынкі, пацягнуўшы за карані. Карцінка на галоўнай скрынцы зьнікла. Абодва хлопчыкі пачалі лаяцца такімі словамі, якіх, на думку Софі, ня знала нават Марта. Другі хлопчык павярнуўся й закрычаў:
– Мары! Ну ты ў мяне атрымаеш!
– А гэта была ня я. Ага! – закрычала ў адказ Мары.
Ніл яшчэ больш павярнуўся й асуджальна ўтаропіўся ў Гаўла.
– Як маесься, Ніле? – прыязна спытаў Гаўл.
– Хто гэта? – спытаў другі хлопчык.
– Мой нікуды ня варты дзядзька, – сказаў Ніл, сярдзіта пазіраючы на Гаўла. Ён меў цёмныя валасы, густыя бровы й вельмі ўражальны злосны позірк. – Чаго табе? Увамкні штэпсэль назад у разэтку.
– Вось такая валійская гасьціннасьць! – усклікнуў Гаўл. – Увамкну, калі задам табе пытаньне, а ты на яго адкажаш.
Ніл уздыхнуў.
– Дзядзьку Гаўэле, я праходжу кампутарную гульню.
– Новую? – спытаў Гаўл.
Абодва хлопчыкі незадаволена насупіліся.
– Не, тую, якую мне падарылі на Раство, – адказаў Ніл. – Ты ж знаеш, што яны кажуць пра трату часу й грошай на пустыя забаўкі. Новую я атрымаю не раней, як на дзень народзінаў.
– Тады ўсё проста, – сказаў Гаўл. – Раз ты яе ўжо праходзіў, дык можаш і спыніцца, а я падкуплю цябе новаю…
– Праўда? – нецярпліва ўсклікнулі хлопчыкі, а Ніл дадаў: – А можаш зноў дастаць такую, якой больш ні ў кога няма?
– Добра. Толькі спачатку паглядзі сюды й скажы мне, што гэта, – сказаў Гаўл і паказаў Нілу бліскучую шэрую паперу.
Абодва хлопчыкі паглядзелі на яе.
– Гэта верш, – сказаў Ніл тонам, якім звычайна кажуць: «Гэта здохлы пацук».
– Той верш, які панна Анґорыян задала нам на мінулым тыдні, – дадаў другі хлопчык. – Помню, там было нешта пра «вецер» і «плаўнік». Гэта пра падводныя лодкі.
Пакуль Софі й Майкл міргалі вачыма, дзівячыся, як гэта яны самі не здагадаліся, Ніл усклікнуў:
– Гэй! Гэта ж дамашняе заданьне, якое я згубіў! Дзе ты яго знайшоў? Дык тыя дзіўныя крымзолі што, твае? Панна Анґорыян сказала, што яны цікавыя, – на маё шчасьце – і забрала іх з сабой дадому.
– Дзякуй, – сказаў Гаўл. – А дзе яна жыве?
– У кватэры над гарбатняй пані Філіпс, на Кардыф-Роўд, – адказаў Ніл. – Калі ты дасі мне новую гульню?
– Калі ўспомніш працяг верша, – сказаў Гаўл.
– Гэта несправядліва! – абурыўся Ніл. – Я нават не магу прыпомніць урывак, які ты мне толькі што паказаў. Ты проста граеш на маіх пачуцьцях!.. – ён замоўк, таму што Гаўл расьсьмяяўся, памацаў у мешкаватай кішэні й перадаў яму нейкі плоскі прадмет. – Дзякуй! – шчыра вымавіў Ніл і адразу ж павярнуўся да сваіх чарадзейных скрынак.
Гаўл з усьмешкай усадзіў пук каранёў назад у сьцену й паманіў Софі й Майкла з пакоя. Абодва хлопчыкі занурыліся ў таямнічую дзейнасьць, а Мары неяк уціснулася між імі, назіраючы з пальцам у роце.
Гаўл пасьпяшаў да ружова-зялёных сходаў, а Майкл і Софі затрымаліся каля дзьвярэй, дзівячыся, што гэта ўсё магло значыць. Было чуваць, як Ніл уголас чытае:
– Вы – у зачараваным замку з чатырма дзьвярыма. Кожныя зь іх вядуць у розныя вымярэньні. У першым вымярэньні замак безупынна рухаецца і ў любы момант можа сутыкнуцца зь небясьпекай…
Чыкільгаючы да сходаў, Софі падумала, што гэтыя словы гучаць знаёма. На сярэдзіне сходаў яна знайшла Майкла, які стаяў там са зьбянтэжаным выглядам. Надоле сходаў Гаўл вёў спрэчку зь сястрой.
– Хочаш сказаць, што ты прадала ўсе мае кнігі? – пачула яна голас Гаўла. – Адна зь іх была мне асабліва патрэбная. Яны былі не твае, каб прадаваць іх.
– Не перарывай мяне! – ціхім лютым голасам адказала Мэґан. – Паслухай мяне! Я табе ўжо казала, што мой дом ня склад для тваіх рэчаў. Ты ганьбіш мяне й Ґарэта тым, што сноўдаесься ў гэтых лахманох заміж таго, каб купіць сабе добры касьцюм і выглядаць прыстойна, водзісься з усялякім збродам ды гультаямі й прыводзіш іх у наш дом! Ты што, намагаесься апусьціць мяне да свайго ўзроўню? У цябе такая адукацыя, а ты нават не знайшоў сабе прыстойную работу, проста швэндаесься абы-дзе, марнуючы ўвесь той час, які правёў у каледжы, марнуючы ўсе тыя ахвяры, якія іншыя прынесьлі дзеля цябе, марнуючы свае грошы…
Мэґан магла б падужацца з пані Фэйрфакс. Яна ўсё гаварыла й гаварыла. Софі пачала разумець, адкуль узялася Гаўлава звычка высьлізгваць. Мэґан была з тых людзей, якія выклікаюць жаданьне ціхенька вышмыгнуць за найбліжэйшыя дзьверы. На жаль, Гаўл быў прыпёрты да сходаў, а Софі й Майкл апынуліся ў пастцы ў яго за сьпінай.
– …ні дня не прапрацаваў, так і не знайшоў сабе працу, якой я б магла ганарыцца, ганьбіш мяне й Ґарэта, прыходзіш сюды й псуеш Мары, – бязьлітасна націскала Мэґан.
Софі адпіхнула Майкла ўбок і пачыкільгала долу, намагаючыся выглядаць як мага велічней.
– Хадзем, Гаўле, – важна сказала яна. – Нам папраўдзе трэба ісьці. Пакуль мы тут стаім, грошы ўбываюць, а твае слугі, напэўна, прадаюць залатыя талеркі. Вельмі прыемна было пазнаёміцца з вамі, – зьвярнулася яна да Мэґан, як дабралася надол сходаў, – але мы мусім сьпяшацца. Гаўл вельмі заняты чалавек.
Мэґан запнулася на паўслове і ўтаропілася ў Софі. Софі велічна кіўнула ёй і падштурхнула Гаўла да хвалістых пярэдніх дзьвярэй. Твар Майкла густа пачырванеў. Софі ўбачыла гэта, таму што Гаўл павярнуўся й спытаў Мэґан:
– Маё старое аўта ўсё яшчэ ў гаражы, ці ты й яго прадала?
– Адзіны камплект ключоў у цябе, – сурова адказала Мэґан.
Вось і ўсё, што было сказана на разьвітаньне. Дзьверы бразнулі, і Гаўл павёў Софі й Майкла да квадратнага белага будынку ў канцы роўнае чорнае дарогі. Пра Мэґан Гаўл нават не заікнуўся. Адмыкаючы шырокія дзьверы ў будынак, ён сказаў:
– Думаю, у той лютай настаўніцы ангельскае мовы мае быць экзэмпляр тае кнігі.
Наступны эпізод Софі хацела б забыць. Яны ехалі ў возе бяз коней, які набраў страшэнную хуткасьць і імчаў са смуродам, грукатам і трасеньнем па такіх стромкіх вуліцах, якіх Софі ніколі ў жыцьці ня бачыла, – такіх стромкіх, што яна зьдзівілася, як дамы, што стаялі ўздоўж іх, не сасьлізнулі й не зваліліся на кучу ў падножжа. Яна заплюшчыла вочы, учапілася за нейкую штуку, якая тырчала зь сядзеньня, і проста спадзявалася, што гэта хутка скончыцца.
На шчасьце, так і сталася. Яны прыехалі на больш роўную вуліцу, бітком набітую будынкамі, і спыніліся каля завешанай белай фіранкай вялікае вітрыны з дошчачкай: «ГАРБАТНЯ ЗАЧЫНЕНА». Аднак, нягледзячы на паведамленьне, калі Гаўл націснуў ґузік на невялікіх дзьвярох каля вітрыны, панна Анґорыян адчыніла яму.
Яны ўсе вылупілі на яе вочы. Як на лютую школьную настаўніцу, панна Анґорыян была на дзіва юная, зґрабная й пазорная. Яна мела гладкія сінявата-чорныя валасы, якія абрамлялі ейны смуглявы твар у форме сэрца, і вялізныя цёмныя вочы. Адзіным, што магло сьведчыць пра ейную лютасьць, было тое, якім простым і праніклівым позіркам ейныя вялізныя вочы глядзелі на гасьцей і, здавалася, вызначалі ім цану.
– Адважуся дапусьціць, што вы – Гаўэл Джэнкінс, – сказала панна Анґорыян Гаўлу. Голас у яе быў нізкі й мілагучны, але разам з тым вясёлы і ўпэўнены ў сабе.
На момант Гаўл аслупянеў ад зьдзіўленьня. А тады на ягоным твары зайграла ўсьмешка. І Софі зразумела, што гэта канец салодкім мроям Лэці й пані Фэйрфакс. Бо панна Анґорыян была якраз з тых дамаў, у якіх такія мужчыны як Гаўл маглі закахацца зь першага ж позірку. Дый ня толькі Гаўл. Майкл таксама глядзеў на яе з захапленьнем. І хоць усе суседнія дамы выглядалі парожнымі, Софі не сумнявалася, што яны былі поўныя людзей, якія зналі і Гаўла і панну Анґорыян і зь цікаўнасьцю глядзелі, што з гэтага выйдзе. Яна так і адчувала на сабе позірк іхніх нябачных вачэй. У Маркэт-Чыпін усё было так жа.
– А вы, мабыць, панна Анґорыян, – сказаў Гаўл. – Прабачце, што непакою вас, але на мінулым тыдні я зрабіў дурную памылку і ўнёс дамашняе заданьне майго пляменьніка замест важнага дакумэнту, які меў пры сабе. Як я разумею, Ніл даў яго вам, каб паказаць, што ён не вінаваты.
– Усё так, – пацьвердзіла панна Анґорыян. – Уваходзьце, я аддам яго вам.
Софі была ўпэўненая, што нябачныя вочы вылупіліся, а нябачныя шыі выцягнуліся, калі Гаўл, Майкл і яна ўваліліся ў дзьверы й падняліся на пралёт у малюсенькую, простую гасьцёўню панны Анґорыян.
– Ці не жадаеце сесьці? – уважліва зьвярнулася панна Анґорыян да Софі.
Софі ўсё яшчэ трэслася пасьля паездкі ў бясконным возе. Яна з радасьцю села на адно з двух крэслаў. Яно было ня вельмі выгоднае. Пакой панны Анґорыян быў прызначаны не для выгоднасьці, а для навукі. Хоць многія рэчы ў ім былі дзіўныя, Софі пазнала стэлажы з кнігамі, стосы папераў на стале й кучу папак на падлозе. Яна сядзела й глядзела, як Майкл дурнавата вытарэшчваецца, а Гаўл пускае ў ход увесь свой чар.
– Як вы здагадаліся, хто я такі? – гульліва спытаў Гаўл.
– Здаецца, вы ёсьць асноўнаю тэмаю для плётак у гэтым мястэчку, – адказала панна Анґорыян, рупліва капаючыся ў паперах на стале.
– І што тыя плеткары вам расказвалі? – пацікавіўся Гаўл. Ён млява абапёрся на край стала й спрабаваў перахапіць позірк панны Анґорыян.
– Напрыклад, што вы досыць непрадказальна зьнікаеце й так жа нечакана зьяўляецеся, – сказала панна Анґорыян.
– А што яшчэ? – Гаўл сачыў за рухамі панны Анґорыян такім поглядам, што Софі зразумела: адзіны шанец для Лэці – гэта калі панна Анґорыян тут жа закахаецца ў Гаўла.
Але панна Анґорыян была не з такіх.
– Шмат чаго, што ня робіць вам гонару, – адказала яна й змусіла Майкла пачырванець, кінуўшы на яго, а потым на Софі такі позірк, які азначаў, што гэта не для іхніх вушэй. Яна працягнула Гаўлу жаўтаватую паперку з хвалістымі краямі. – Вось яна, – сурова сказала яна. – Вы знаеце, што гэта?
– Натуральна, – кіўнуў Гаўл.
– Тады скажэце мне, калі ласка, – папрасіла панна Анґорыян.
Гаўл узяў паперку. Завязалася пэўная барацьба, бо ён спрабаваў схапіць руку панны Анґорыян разам з паперкаю. Панна Анґорыян перамагла й схавала рукі за сьпінаю. Гаўл лагодна ўсьміхнуўся й перадаў паперку Майклу.
– Ты скажы, – кінуў ён.
Пачырванелы твар Майкла зазьзяў, як толькі ён глянуў на паперку.
– Гэта ж тое заклінаньне! О, а я ўмею яго выконваць – гэта заклінаньне павелічэньня, так?
– Так я й думала, – з дакорам у голасе сказала панна Анґорыян. – Я хацела б знаць, што вы робіце з гэткай рэччу.
– Панна Анґорыян, – казаў Гаўл, – калі вы чулі ўсё, што пра мяне гавораць, то мусіце знаць, што я напісаў доктарскую дысэртацыю пра чары й заклінаньні. Вы так гледзіце, нібы падазраяце мяне ў чорнай магіі! Запэўніваю вас, за ўсё сваё жыцьцё я ня выканаў жаднага заклінаньня. – Пачуўшы такую абуральную ману, Софі не стрымалася й ціхенька фыркнула. – Кладу руку на сэрца, – дадаў Гаўл, кінуўшы на Софі раздражнёны позірк, – гэтае заклінаньне патрэбна мне толькі ў навуковых мэтах. Яно вельмі старое й рэдкае. Таму я й хацеў вярнуць яго.
– Што ж, вы яго вярнулі, – шпарка адказала панна Анґорыян. – Перш як пойдзеце, ці ня будзеце супраць аддаць мне ўзамен мой аркуш з дамашнім заданьнем? Фатакопіі каштуюць грошай.
Гаўл ахвоча выняў шэры аркуш, але трымаў яго акурат па-за мяжою дасягальнасьці панны Анґорыян.
– Гэты верш, – сказаў Гаўл. – Ён не дае мне супакою. Сьмешна, але я ніяк не магу прыпомніць, што там далей. Гэта ж Ўолтэр Ралі?
Панна Анґорыян кінула на яго пагардлівы позірк.
– Пэўна не. Гэта Джон Дон, да таго ж вельмі ведамы ягоны верш. Я маю зборнік Дона, калі хочаце асьвяжыць яго ў памяці.
– Як вашая ласка, – сказаў Гаўл, і з таго, як ягоныя вочы сачылі за паннай Анґорыян, калі яна пайшла да стэлажоў з кнігамі, Софі зразумела, што гэта была запраўдная прычына, чаму Гаўл адправіўся ў гэты дзіўны край, дзе жыла ягоная сям’я.
Але Гаўл быў ня супраць адным стрэлам забіць двух зайцаў.
– Панна Анґорыян, – умольна вымавіў ён, праводзячы вачыма контуры ейнага стану, калі яна пацягнулася за кнігаю, – ці не пагадзіліся б вы павячэраць са мною сёньня ўвечары?
Панна Анґорыян павярнулася зь вялікаю кнігаю ў руцэ, выглядаючы яшчэ больш суроваю, чым дагэтуль.
– Не пагадзілася б, – адрэзала яна. – Пане Джэнкінсе, ня знаю, што вы чулі пра мяне, але вы пэўна мусілі чуць, што я ўсё яшчэ ўважаю сябе заручанай з Бэнам Саліванам…
– Ніколі ня чуў пра яго, – перарваў Гаўл.
– Мой нарачоны, – сказала панна Анґорыян. – Ён зьнік колькі рокаў таму. Што ж, вы хочаце, каб я прачытала вам гэты верш?
– Будзьце ласкавы, – не супакойваўся Гаўл. – У вас такі чароўны голас.
– Тады я пачну з другой страфы, – сказала панна Анґорыян, – бо першая ў вашай руцэ.
Чытала яна цудоўна – ня толькі мэлядычна, але й так, што другая страфа згаджалася з рытмам першай, што, на Софіну думку, было немажлівым:
«Як нарадзіўся ты, каб бачыць дзівы,
Нябачны сьвет у тваіх вачах праўдзівы,
Скачы дзесяць тысячаў дзён і начэй,
Пакуль валосьсе сівое дасягае плячэй,
Раскажаш, як вернесься ты з далёкага краю,
Пра дзівы ўсе тыя, што выпалі на долю тваю,
І паклянесься,
што нідзе
Жанчыны шчырай і праўдзівай не йснуé.
Як ты…»
Гаўл страшэнна пабляднеў. Софі бачыла, што на ягоным твары выступіў пот.
– Дзякуй, – сказаў ён. – Досыць. Далей чытаць ня трэба. У апошняй страфе вядзецца пра тое, што нават добрая жанчына ёсьць нявернаю, так? Цяпер прыпамінаю. Як неразумна з майго боку. Джон Дон, натуральна. – Панна Анґорыян апусьціла кнігу й пільна паглядзела на яго. Ён выціснуў зь сябе ўсьмешку. – Мы мусім ісьці. Вы пэўна не перадумаеце наконт вячэры?
– Не перадумаю, – адказала панна Анґорыян. – Вы добра сябе пачуваеце, пане Джэнкінсе?
– Проста цудоўна, – сказаў Гаўл і пацягнуў Майкла й Софі за сабою сходамі надол, а потым у жахлівы бясконны воз. Нябачныя назіральнікі ў дамох напэўна падумалі, што панна Анґорыян гоніцца за імі з шабляю, мяркуючы са шпаркасьці, зь якой Гаўл упіхнуў іх у воз і рвануў зь месца.
– Што здарылася? – спытаў Майкл, калі воз з ровам і скрыгатам памчаў угару, а Софі з усяе сілы ўчапілася ў сядзеньне. Гаўл удаў, што не пачуў. Таму Майкл пачакаў, пакуль Гаўл замкне воз у вазоўні, і спытаў яшчэ раз.
– Ды нічога, – бесклапотна сказаў Гаўл па дарозе да жоўтага дому пад назваю «Рывэндэл». – Мяне дагнала пракляцьце Ведзьмы Пустэчы, вось і ўсё. Рана ці позна гэта павінна было здарыцца. – Калі ён адчыняў садовыя весьнічкі, здавалася, нібыта ён нешта падлічвае ў сваёй галаве. – Дзесяць тысячаў… – Чула Софі ягонае мармытаньне. – Гэта прыкладна ў дзень Сярэдзіны лета.
– А што мае адбыцца ў дзень летняга сонцастаяньня? – спытала Софі.
– Мне стукне дзесяць тысячаў дзён, – адказаў Гаўл. – А гэта, пані Праныра, – дадаў ён, уваходзячы ў сад Рэвэндэлу, – той дзень, калі мне прыйдзецца вярнуцца да Ведзьмы Пустэчы.
Софі й Майкл так і замёрлі на сьцежцы, утаропіўшыся ў Гаўлаву сьпіну, аздобленую таемным надпісам «ВАЛІЙСКАЕ РЭҐБІ». Яны чулі, як ён мармытаў:
– Калі я трымацьмуся здалёк ад русалак і не датыкацьмуся да кораня мандрагоры…
Майкл гукнуў:
– Ці трэба нам заходзіць у той дом?
А Софі спытала:
– А што зробіць Ведзьма Пустэчы?
– Страшна падумаць, – адказаў Гаўл. – Не, Майкле, ня трэба.
Ён адчыніў дзьверы з хвалістага шкла. Усярэдзіне быў знаёмы пакой у замку. У змроку сонны агонь Кальцыфэра афарбоўваў сьцены ў бляклы блакітна-зялёны колер. Гаўл адкінуў свае даўгія рукавы й падкінуў Кальцыфэру палена.
– Яна дагнала мяне, блакітнатвары прыяцелю, – сказаў ён.
– Знаю, – адказаў Кальцыфэр. – Я адчуў.
*Cariad – (з валійскай) любая, любачка, любка
1 note · View note
oiganiaa · 2 years
Text
Думала буде тихо, після уроків сяду писати. Ага, да. В калідор і то бистро!
0 notes
mrsheo · 2 years
Text
Tumblr media
Калідор
12 notes · View notes
grushky · 2 years
Photo
Tumblr media
Повітряна тривога. Два типи Українців
5 notes · View notes
fotohrafcomua · 2 years
Photo
Tumblr media
#калідор #фортеця #гумор #fotohrafia https://www.instagram.com/p/ChF0_rgDIrk/?igshid=NGJjMDIxMWI=
0 notes
adeseya · 2 years
Text
вибачте, але мене дико дратує "калідор" замість "коридор". ой як бісить👀
15 notes · View notes
mekenzin · 6 years
Photo
Tumblr media
Пішли на калідор по-балакаємо! Так в Полтаві. А у вас як кажуть? . #mekenzin #belgium #poltava (Brussels, Belgium)
0 notes
juliaschcuka-blog · 7 years
Text
Суржик
Як ви до нього ставитесь? Я дуже негативно, адже це , на мою думку, знущання над мовою ! Не можу чути від людей слова типу : а іменно (а саме) голольод (ожеледиця)до цих пір (досі) завидувати (заздрити)касатися (стосуватися чогось, доторкатися до чогось)кидатися у вічі (впадати в очі)мєлоч дрібні, дрібняки, копійкиобіжати (ображати, кривдити)обув (взуття)пірожене (тістечко) і саме дратуюче калідор чи мнясо 
0 notes
grushky · 2 years
Photo
Tumblr media
Повітряна тривога. 5 стадій прийняття
3 notes · View notes
grushky · 2 years
Photo
Tumblr media
Тривожна валізка
1 note · View note
drakulabielaruskaj · 2 years
Text
29-га чэрвеня
Дзёньнік Джонатана Гаркера
(запісаны стэнаграфічна)
29-га чэрвеня. – Сёньня – дзень майго апошняга ліста, і Граф зноў ужыў захады, каб даказаць ягоную запраўднасьць; я бачыў, як ён пакідаў замак цераз акно й у маім адзеньні. Калі ён поўз па муры, як яшчар, я марыў мець пры сабе стрэльбу ці якую іншую сьмяротную зброю, каб забіць яго; але баюся, што нават вырабленая чалавекам зброя ня дасьць рады зь ім. Я не наважыўся чакаць ягонага вяртаньня, бо страшыўся чарговае сустрэчы з тымі вусьцішнымі сёстрамі. Я вярнуўся ў кніжню й чытаў, пакуль мяне не змарыў сон.
Мяне абудзіў Граф; з злавесным выглядам ён сказаў:
– Заўтра, мой сябар, мы разьвітаемся. Вы вяртаецеся ў сваю цудоўную Англію, я – да дзейнасьці, якая можа скончыцца тым, што мы больш ніколі не сустрэнемся. Ваш ліст дамоў высланы; заўтра мяне тут ня будзе, але ўсё гатова для вашага падарожжа. Ураньні прыбудуць цыганы – ў іх тут ёсьць свая праца – а таксама славакі. Калі яны скончаць – за вамі прыедзе мая брычка й адвязе вас да цясьніны Борга, дзе вас чакацьме дыліжанс з Букавіны ў Бістрыц. Аднак, я спадзяваюся, што яшчэ пабачу вас у замку Дракулы.
Я сумняваўся ў ягоных словах, таму вырашыў спраўдзіць ягоную шчырасьць. Шчырасьць! Ужываць такое слова ў дачыненьні да гэтае пачвары – запраўдная прафанацыя. Я проста спытаў у яго:
– Чаму б мне ня выехаць сёньня ўвечары?
– Таму што, шаноўны пане, мой возьнік і коні адасланыя па даручэньні.
– Я б з задавальненьнем прайшоўся. Хачу выправіцца ў дарогу зараз жа.
Ён усьміхнуўся такой мяккай, спакойнай, д’ябальскай усьмешкаю, што я адразу ўцяміў, што за ягонай лісьлівасьцю тоіцца нейкае ашуканства. Ён сказаў:
– А ваш багаж?
– Нічога, я пашлю па яго іншым разам.
Граф устаў і сказаў з такой рахманай ветласьцю, што я амаль не паверыў у ягоную шчырасьць:
– У вас, ангельцаў, ёсьць прымаўка, блізкая майму сэрцу, бо гэткім правілам таксама карыстаюцца баяры: «Сардэчна вітай таго госьця, які прыходзіць, і не затрымлівай таго госьця, які цябе пакідае». Хадзем, мой паважаны юны сябар. Я не пратрымаю вас у сваім доме й гадзіны, калі гэта супраць вашае волі, хоць мне й сумна з вамі разьвітвацца й бачыць, што вы так раптоўна гэтага захацелі. Хадзем!
Ён узяў лямпу й велічнай хадою павёў мяне па сходах і цераз калідор. Раптам ён спыніўся.
– Чуеце?
Зусім блізка завылі ваўкі. Гук быццам бы ўзмацніўся, калі ён падняў руку, як аркестравая музыка пад дырыжорскай палачкай. Па невялікай паўзе ён велічна рушыў да ўваходу, адсунуў грувасткія засаўкі, зняў важкія ланцугі й пачаў адчыняць дзьверы. На маё моцнае зьдзіўленьне, яны не былі замкнутыя. Я ня даў гэтаму веры й агледзеўся, але не заўважыў аніякага ключа.
Чым далей адчыняліся дзьверы, тым гучней і злосьней рабілася выцьцё; праз адтуліну віднеліся чырвоныя пашчы, ваўкі ляскалі зубамі й скрэблі лапамі з тупымі кіпцюрамі. Я зразумеў, што ісьці супраць волі Графа марна. З такімі хаўрусьнікамі пад ягоным камандаваньнем я ня мог нічога зрабіць. Дзьверы ўсё яшчэ пакрысе адчыняліся, і Граф стаяў у прамежку. Раптам мне прыйшло ў галаву, што гэта й ёсьць мая пагібель: зараз мяне аддадуць на зьядзеньне ваўкам, і я сам таму прычынай. Я не сумняваўся, што Граф здатны на такі д’ябальскі ўчынак, таму ў апошні момант закрычаў:
– Зачынеце дзьверы; я пачакаю да ранку! – І затуліў твар рукамі, каб схаваць горкія сьлёзы расчараваньня.
Адным моцным узмахам рукі Граф зачыніў дзьверы, а потым засунуў засаўкі, бразґат якіх рэхам адбіўся па калідоры.
У маўчаньні мы вярнуліся ў кніжню, а праз колькі хвіляў я пайшоў у свой пакой. Калі я ў апошні раз зірнуў на графа Дракулу, ён паслаў мне паветраны пацалунак; у яго вачах бліскалі чырвоныя іскры трыюмфу, а на вуснах іграла усьмешка, якой мог бы ганарыцца сам Юда ў пекле.
Я зьбіраўся быў легчы, але пачуў нейкі шэпт у дзявярэй. Я ціха падышоў і прыслухаўся. Хутчэй за ўсё гэты быў голас Графа:
– Назад! Назад, на месца! Ваш час яшчэ не надышоў. Чакайце! Майце цярплівасьць! Сёньня ён мой. Заўтра будзе ваш!
Раздалася ціхая, прыемная хваля сьмеху. У гневе я разнасьцежыў дзьверы й пабачыў трох жахлівых жанок, якія аблізвалі свае вусны. Заўважыўшы мяне, яны з агідным сьмехам пабеглі прэч.
Я вярнуўся ў пакой і ўкленчыў. Хіба канец ужо блізка? Заўтра! Заўтра! Божа, дапамажы мне й тым, каму я дарагі.
1 note · View note