elko3006
elko3006
Без названия
36 posts
Don't wanna be here? Send us removal request.
elko3006 · 6 months ago
Text
У Лёвы сёння выпаў першы зуб. Ён давольны. Па-першае, з-за таго, што гэта абазначае яго даросласць, а па-другое, таму што ён папрасіў яго вырваць і сам усё вытрымаў.
З аднаго боку, я таксама радая за яго, бо ён адчувае сябе папросту супермэнам, а з другога боку, яму яшчэ толькі споўніцца 5 гадоў.
Чаму так рана?!
1 note · View note
elko3006 · 6 months ago
Text
Опа, привет)) давно меня и тут не было. Хочу кое-что именно здесь оставить, потому что в инсте не хочу😁
Решила всё-таки оставить себе краткую характеристику 2024 года по вопросам, которые составила один из моих самых любимых блогеров - Надя.
1) Самое вкусное, что я ела за год: Лешины мясные чипсы. Это определенно топ😁
2) Кто меня поддерживал в этом году: не считая моей семьи, благодаря которой я вообще не померла от страха и отчаяния миллион раз за свою жизнь, ВСЕ! реально очень много человек, особенно, когда я завела страницу в инсте. Спасибо всем им большое ❤️
3) что меня поддерживало в этом году: зарядка, моя учёба, поездки к близким, готовка под мои любимые сериалы
4) самая удобная одежда, что я носила: это мои вансы, если не считать, что это обувь😁 леггинсы и лонг + свитер
5) над мемами какой тематики смеялась: наверное, мой фаворит это мем с байденом, где он оборачивается и хитро улыбается
6) посты какой тематики чаще всего сохраняла: фильмы на вечер, массаж и физиотерапия, готовка
7) фотографировала чаще всего: Лёву и еду))
8) место, которое больше всего запомнилось: летом я была в деревне, где выросла моя мама. Была в доме, где жили бабушка и дедушка, проходили с Андрюшей там, где в детстве был орешник и тарзанка. С одной стороны грустно, потому что все уже позади, с другой стороны-тепло на душе от воспоминаний.
9) когда было красиво: на море кончено же, Щучинские закаты❤️, смотровая в ��даньске, у Ильи с Настей возле прудика и костра, маки недалеко от дома в Белостоке, на байдарках
10) моменты когда чувствовала себя наиболее живой:
На ярмарке в Познани
У родителей на кухне
В Минске у Дианки с моими дамами
На море, когда закат
На больших качелях в Гданьске
И наверное ещё много где, но так быстро не могу вспомнить😅
Все. Надеюсь, что 2025 будет не хуже🤞
1 note · View note
elko3006 · 10 months ago
Text
Лёвік лягае спаць адзін у сваім пакою.
Пішу і сама не веру, што такое магчыма. Файна, што мне не патрэбна ляжаць і чакаць, пакуль ён вырубіцца, каб самой пайсці пачысціць зубы ці так што зрабіць. Але з другога боку, куды так хутка ён расце? Колькі ў мяне засталося часу для абдымашак і цалавашак з гэтым жуком?
Колькі б часу не засталося, буду траціць яго з карысцю. Можа ўсё ж магчыма наабдымацца наперад? Паспрабуем😉
Tumblr media
0 notes
elko3006 · 10 months ago
Text
Tumblr media Tumblr media Tumblr media Tumblr media Tumblr media Tumblr media Tumblr media Tumblr media Tumblr media
Пакідаю тутака здымкі дарагія сэрцу. Аб цэлым месяцы побач з роднымі, аб месяцы шчасця💚
1 note · View note
elko3006 · 11 months ago
Text
Tumblr media
Учора з Уладзікам адсвяткавалі 6-ую гадавіну нашага шлюбу) я ў Шчучыне, а ён у Беластоку. У такія нашы нядоўгія разлукі разумею, што жыць асобна ў розных месцах - гэта не для мяне.
Лічу дні да прыезду❤️
А дзень учора быў піздень. Таму нічога і не пісалася мне, і фоткі не выкладываліся. А сёння вось ужо неяк лепш, можна штосьці і напісаць)
1 note · View note
elko3006 · 1 year ago
Text
Tumblr media Tumblr media
Гэта нашыя апошнія фоткі з Кіраю, яны былі зробленыя ў жніўні прошлага году. Наша такая файная дзяўчынка.
Яе не стала яшчэ восенню, калі я ўжо была ў Польшчы. І вось я ізноў дома ў бацькоў, заходжу і адразу іду адчыняць дзверы ў туалет, бо Кіра сама іх не адкрые. Гэта і быў той момант, калі мой мозг нарэшце зразумеў, што яе сапраўды больш тут няма.
Сумна стала. У гэты момант як бы разумееш, што калі табе раптам хочацца ўсё кінуць і вярнуцца, то нічога з гэтага не атрымаецца. Бо вярнуцца хочацца ў час, а не ў месца. Бо шмат чаго ўжо змянілася і ўнутры цябе, і звонку.
Такі нейкі сумны допіс атрымаўся. Але скончу яго без суму, з падзякай за тое, што котачка трапіла ў нашую сям'ю, за яе любоў, і за тое, што яна была добрай нават да тых, хто адразу баяўся на яе глядзець. Сфінксёныш❤️
1 note · View note
elko3006 · 1 year ago
Text
У Лёвіка ў садку ізноў было свята сям’і. Ішла і думала, што буду плакаць ад пяшчоты. Я амаль што і праўда плакала, толькі ад таго, што Лёва выганяў мяне з залі падчас, калі ўсе дзеці спявалі песні для бац��коў. А ўсё з-за таго, што я яго спрабавала сфоткаць да гэтага.
Часамі мне хочацца сабраць свае чамаданы і ісці жыць пад масток) падаецца мне, што гэта ад страху памылак. Хочацца выхаваць добрага чалавека, які і сябе не крыўдзіць, і іншых паважае. А выходзіць так, што 4-гадовае дзіцё называе мяне дурною, б’ецца часамі. І ў такі момант я адразу думаю: а што будзе ў 10, а ў 16? Чаму я ў дзяцінстве сабе не дазваляла такога? Дзе ўсё пайшло не так? І што з яго вырасце?
Атрымліваецца, што мы вінаватыя ў тым, як ён сябе паводзіць. Мы штосьці не так робім значыць. А як тады рабіць? Як выхоўваць правільна? Не ведаю. Так шмат пытанняў, так мала адказаў. Застаецца верыць, што ўсё будзе добра, і проста любіць яго.
Tumblr media Tumblr media
1 note · View note
elko3006 · 1 year ago
Text
Tumblr media
Такі прыгожы кубачак, не магу наглядзецца😍
Пачала чытаць "Унесённые ветром". Упэўнена, што мне спадабаецца. Люблю кнігі і фільмы. Можна пражываць мільёны падзей і эмоцый, не выходзячы з дому)
3 notes · View notes
elko3006 · 1 year ago
Text
Адзін з мінусаў таго, што я яшчэ так сабе размаўляю па-польску - гэта тое, што я не магу нармальна паспрачацца. З усім спектрам маіх пачуццяў да апаненту, так сказаць)
І Лёвік, на жаль, яшчэ да гэтага ўзроўню не дайшоў. І калі нейкая малая пачала на яго крычаць, ён папросту злосна на яе глядзеў.
Ну, добра, што ён не надта кагосьці слухае, нават мяне😅
Tumblr media
1 note · View note
elko3006 · 1 year ago
Text
Tumblr media Tumblr media Tumblr media
1 note · View note
elko3006 · 1 year ago
Text
Я тут доўга ўжо не была. Да гэтага часу я не разабралася, чаму не магу запампаваць допіс з фоткамі. Магу толькі тэкст пісаць, а хацелас�� б тут здымкі ўсякія ды відосікі мець.
Бывае ў мяне такі настрой непрыемны, калі ўсё ў мяне не так. І ў такі момант я пачынаю пералічваць усё дрэннае, што са мною адбываецца, абнуляць усе радасці майго жыцця, быццам нічога радаснага не існуе ўвогуле. І калі я ўжо нашкадую сябе бедненькую на ўсе 100 адсоткаў, дайду да самага дна, тады ўжо мяне адпускае, і мне лягчэй бачыць, колькі я насамрэч усяго дарагога сэрцу маю ў гэтым жыцці.
Вось учора толькі хісталася на арэлях і распавядала Уладзіку гісторыю пра бамжоў. "Ёсць людзі бамжы, якія не маюць жылля, а я чалавек бомж, які не мае душэўнага прыстанішча. Быў у мяне дом, родныя побач, а цяпер я бываю там адзін раз у год. І ўжо нідзе не маю дома для душы".
Ну вось гэта і было маім дном) потым я адпіхнулася ад яго і сказала Уладзіку, што я ўжо досыць сябе нашкадавала, і што дом, там дзе ён.
Уладзік дом для маёй душы. Асноўная думка усяго гэтага спіча.
1 note · View note
elko3006 · 1 year ago
Text
Незразумела. Чамусьці не магу запампаваць фоткі і ўтварыць тутака пост🧐 хацела расказаць, што ў нядзелю мы ў цырк схадзілі, і што галоўнае прадстаўленне было за Лёвікам канечне🤡, і што грошаў паляцела на вецер і ў прамым сэнсе ў сметнік столькі, што настрой быў толькі сесці і плакаць. Але дзень быў сонечны, цёплы, і ўсе мы былі разам, так што паехалі катацца на роварах і есці піцу.
Як кажа мая матуля: "абы ўсе здаровенькія былі"))
1 note · View note
elko3006 · 1 year ago
Text
Tumblr media Tumblr media Tumblr media
Tumblr media
Гэта мы на Вялікдзень да Лёшкі з Машай з’ездзілі 💚
На відэа можна пачуць, як Лёва ўсіх запрашае ў кафэ. Яго хлебам не кармі, дай толькі ў якім кафэ пасядзець🫤
3 notes · View notes
elko3006 · 1 year ago
Text
Толькі ўчора распавядала Уладзіку, што не магу глядзець доўгія размовы- інтэрв'ю, напрыклад Дудзя, бо губляю інтарэс. Сёння раніцай распавядала, што 30 хвілін трэніроўкі для мяне ок, а гадзіна - гэта ўжо зашмат, і я губляю жаданне іх увогуле рабіць.
У 12 я патрэніравалася гадзіну, а пасля цалкам паглядзела інтэрв'ю Дудзя з Дзімай Маркавым.
Цікавостка, што там адбываецца ў маёй галаве, і як гэта працуе) але ёсць шанец, што з чымсьці больш важным гэта таксама пракаціць😂
P.s. раней ніколі не сачыла за творчасцю і дзейнасцю Дзмітрыя. Сярод яго здымкаў кожны знойдзе тое, што яму адклікаецца. А яго стаўленне да жыцця, людзей, яго дапамога і ўважлівасць да асяроддзя шмат каго і далей будзе натхняць на добрыя справы🙌
1 note · View note
elko3006 · 1 year ago
Text
Дзіцячы садок🥹 Не ведаю, хто яго прыдумаў, але дзякую гэтым людзям кожны дзень😅 я бачу ў ім толькі плюсы і радуюся, што ў нашым садку працуюць такія файныя пані, з якімі Левік адчувае сябе бяспечна.
Але кожны раз, калі дзіця ў садку, я гляджу на яго стол і рэчы, і так адразу мне цёпла ўнутры ад думкі, што мы маем такога цудоўнага чалавека, такое шчасце.
Канечне, дзеці - гэта і клапоты, і стрэсы, і часамі загубленыя нэрвы. Аднак, гэтыя абмежаванні, якія прыходзяць з нараджэннем дзіцяці, гэтыя дэфіцыты дазваляюць нам ярчэй адчуваць жыццё, смакаваць яго, заўважаць нават самыя дробязныя яго прыемнасці.
Карацей, люблю свайго Лёву, бо ён у мяне ёсць🦁🧡
Tumblr media
1 note · View note
elko3006 · 1 year ago
Text
Tumblr media
Гэта " тёмная вечеринка". Лёвіна распрацоўка. Робіш сабе каву, запальваеш усе свечкі ў хаце, абавязкова бярэш сваю улюбёную кветку і разам з ёй глядзіш мульты.
Цікавы ён у нас. Часам дзіўлюся яго інтарэсам і думкам. Стараюся не перашкаджаць палёту фантазіі, разважанням. Хочацца, каб ён навучыўся сам сябе адчуваць, разумець, што яму насамрэч падабаецца.
Бо ў мяне, напрыклад, з гэтым так сабе😁 ўсё яшчэ не прыдумала, кім буду, калі вырасту
1 note · View note
elko3006 · 1 year ago
Text
Tumblr media Tumblr media Tumblr media Tumblr media
Не хапае толькі фотак з Лёшкінай сям’ёй, бо на іх ёсць суперпрыгажуня, якую я пакуль не магу паказваць іншым) вось як дазвол атрымаю, тады абавязкова будуць у мяне здымкі з маёй такой файнай сяброўкай😊
1 note · View note