elgpath
elgpath
Ласіная сцежка
14 posts
Бег па бездарожжы на Полаччыне
Don't wanna be here? Send us removal request.
elgpath · 3 years ago
Text
Паступова мы запампоўваем фотаздымкі ва ўсе магчымыя файлаабменнікі. Пільнуйце за абнаўленнямі ў гэтым запісы.
А спачатку тут з'явіліся дзіцячыя забегі.
Фота з дзіцячага забега.
UPD. А вось і фотаздымкі з дарослымі.
UPD 2. А тут мешанка ад нашага сябра Андрэя Марозава.
UPD 3. Вось і пад'ехалі нашыя ровары!
UPD 4. Зда��цца гэта астатні набор фатаздымкаў.
UPD 5. А не... Вось яшчэ частка фотак са сцежкі.
Шукайце сябе, дадавайце ў сацсеткі і адзначайце нас #elkpathfamily @elkpath.by
А таксама далучайцеся да клуба elkpath у Страве. https://www.strava.com/clubs/elkpath
Tumblr media
0 notes
elgpath · 3 years ago
Text
Рэгламент
Бег па бездарожжы і крос-кантры велагонка «Ласіная сцежка» Trail running and cross country Bike race "Elk Path"
1. Мэты і задачы
прапаганда фізічнай культуры і спорту сярод насельніцтва і ўцягванне іх у рэгулярныя
заняткі спортам;
умацаванне здароўя і павышэнне фізічнай падрыхтоўкі;
вызначэнне мацнейшых спартсменаў;
2. Дата і месца правядзення.
Спаборніцтвы адбудуцца 23 ліпеня 2022 года ў Полацкім раёне недалёка ад в. Лагуны. Каардынаты паркоўкі: 55.641546, 28.585774 Далей да месца старту па схеме пешшу. Інфармацыйная падтрымка спаборніцтваў http://elkpath.by/ @elpath.by
3. Арганізатары і галоўная судзейская брыгада
Аддзел спорту і турызму Полацкага раённага выканаўчага камітэта Беларуская федэрацыя арыентавання ІП Аўтушка Дзяніс Уладзіміравіч Галоўны суддзя: Навічэнка Антон Уладзіміравіч +375 33 6791705 Намеснік гл. суддзі: Вагін Андрэй Уладзіміравіч +375 33 3591702
4. Праграма спаборніцтваў
40 км (Elite Bike), 20 км (Age Bike), 10 км (Open Bike), 10 км (Kids Bike), 20 км (Elite Trail), 10 км (Age Trail), 5 км (Open Trail), 2 км (Youth Trail), 1 км (Kids Trail), 150 м (Baby Trail).
10:30 - 13:30 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў 11:00 Адкрыццё спаборніцтваў 11.15 Старт Baby Trail на дыстанцыі 150 м (0-6 гадоў) 11:30 Старт Kids Trail на дыстанцыі 1 км (7-9 гадоў) 11:50 Старт Youth Trail на дыстанцыі 2 км (10 - 15 гадоў) 12.30 Закрыццё дзіцячых трас 13:00 Старт Elite Bike на дыстанцыі 40 км 13:15 Старт Age Bike на дыстанцыі 20 км 13:30 Старт Open Bike, Kids Bike на дыстанцыі 10 км 13:45 Старт Elite Trail на дыстанцыі 20 км 14:00 Старт Age Trail на дыстанцыі 10 км 14:15 Старт Open Trail на дыстанцыі 5 км 16:00 Закрыццё ўваходу на 2 круг Elite Bike дыстанцыі 40 км 16:15 Закрыццё ўваходу на 2 круг Elite Trail дыстанцыі 20 км 16:45 Закрыццё трас Bike 40, 20, 10 км 17:15 Закрыццё трас Trail 20, 10, 5 км 16:00 – 17:30 Узнагароджванне і закрыццё спаборніцтваў.
5. Удзельнікі спаборніцтваў
Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 18 гадоў і асобы, якія не маюць супрацьпаказання да фізічных нагрузак. Удзельнікі нясуць персанальную адказнасць за стан свайго здаро��я, аб чым пры рэгістрацыі ў дзень старту даюць распіску арганізатарам спаборніцтваў. Удзельнік, які не даў распіску, да ўдзелу ў спаборніцтвах не дапускаецца.
Мужчыны і жанчыны спаборнічаюць асобна.
Удзельнік пры рэгістрацыі на сайце спаборніцтваў асабіста выбірае, у якім заездзе ці забегу ён удзельнічае:
Elite Bike - Мужчыны / Жанчыны (18+)
Age Bike
Возрастная группа – Мужчыны / Жанчыны (18-39)
Возрастная группа – Мужчыны / Жанчыны (40+)
Open Bike – Мужчыны / Жанчыны (14+)
Elite Trail - Мужчыны / Жанчыны (18+)
Age Trail
Возрастная группа – Мужчыны / Жанчыны (18-39)
Возрастная группа – Мужчыны / Жанчыны (40+)
Open Trail – Мужчыны / Жанчыны (16+)
Для рэгістрацыі ў цэнтры спаборніцтваў удзельніку неабходна прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, правы кіроўцы, студэнцкі білет, пасведчанне аб нараджэнні, пенсіённае пасведчанне).
Дзіцячыя заезды
Kids Bike
Хлопчыкі / Дзяўчынкі (10-15)
Дзіцячыя забегі
Baby, Kids, Youth Trail
Хлопчыкі / Дзяўчынкі (0-6)
Хлопчыкі / Дзяўчынкі (7-9)
Хлопчыкі / Дзяўчынкі (10-15)
Бацькі могуць суправаджаць сваіх дзяцей у праходжанні трасы. Дзяцей узростам да 6 гадоў павінны суправаджаць дарослыя. Пры рэгістрацыі адзін з бацькоў павінен падаць:
Дакумент, які сведчыць асобу аднаго з бацькоў і дакумент які сведчыць асобу дзіцяці.
Распіску аб персанальнай адказнасці аднаго з бацькоў за стан здароўя дзіцяці (будзе выдавацца на месцы старту).
6. Умовы правядзення спаборніцтваў
Кожнаму ўдзельніку будзе прысвоены нумар з электронным чыпам. Нумар павінен быць замацаваны на грудзях, стырне ровара ўдзельніка такім чынам, каб ён быў бачны суддзям на працягу ўсёй дыстанцыі.
Старт і фініш кожнага ўдзельніка будзе фіксавацца электроннай сістэмай хронаметражу, і дублявацца на відэакамеру. Праходжанне ўдзельнікам дыстанцыі будзе кантралявацца суддзямі.
Час старту і спіс удзельнікаў будуць на сайце спаборніцтваў http://elkpath.by/ а таксама размешчаны на стэндзе інфармацыі ў цэнтры спаборніцтваў.
Даўжыня дыстанцыі ў групе Elite Bike складае 40 км (2 круга па 20 км). Даўжыня дыстанцыі ў групе Age Bike - 20 км (1 круг). Даўжыня дыстанцыі ў Open Bike групе - 10 км (1 круг). Даўжыня дыстанцыі ў Kids Bike групе - 10 км (1 круг).
Даўжыня дыстанцыі ў групе Elite Trail складае 20 км (2 круга па 10 км). Даўжыня дыстанцыі ў групе Age Trail - 10 км (1 круг). Даўжыня дыстанцыі ў Open Trail групе - 5 км (1 круг). Даўжыня дыстанцыі ў Youth Trail узросту 10-15 гадоў - 2 км (2 круга) Даўжыня дыстанцыі ў Kids Trail узросту 7-9 гадоў – 1 км (1 круг) Даўжыня дыстанцыі ў Baby Trail узросту 0-6 гадоў - 150 м (1 круг)
Пераможцы і прызёры вызначаюцца па найменшым часе, затрачаным на дыстанцыі.
7. Харчаванне на дыстанцыі
Нашых спартоўцаў будзе акрыляць Red Bull
На дыстанцыі Bike (40, 20 км) і Trail (20, 10 км) будуць знаходзіцца пункты харчавання (садавіна, вада, ізатонік).
Bike:
40 км - 6 пунктаў з пітной вадой, 2 пункты харчавання. 20 км - 3 пункты з пітной вадой, 1 пункт харчавання. 10 км - 1 пункт з пітной вадой.
Trail:
20 км - 4 пункты з пітной вадой, 2 пункты харчавання. 10 км - 2 пункты з пітной вадой, 1 пункт харчавання. 5 км - 1 пункта з пітной вадой.
8. Выдаткі на правядзенне спаборніцтваў
Рэклама мерапрыемства, разметка дыстанцыі, аплата харчавання суддзяў, хранаметраж, канцылярскія выдаткі і прызавы фонд фарміруецца са стартавага ўзносу і спонсарскай дапамогі арганізацый. Усе выдаткі па ўдзеле ў спаборніцтвах нясуць самі ўдзельнікі ці камандзіруючыя арганізацыі.
9. Узнагароджанне
Усе ўдзельнікі спаборніцтваў на фінішы атрымліваюць медаль фінішэра. Elite Bike, Elite Trail - пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі і грашовымі прызамі. Age Bike, Age Trail - пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі і прызамі ад партнёраў. Kids Trail, Youth Trail, Kids Bike - пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі. Baby Trail - усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца падарункамі на фінішы.
10. Рэгістрацыя ўдзельнікаў і аплата стартавага ўзносу
Падаць заяўку і аплаціць стартавы ўзнос можна ў раздзеле РЭГІСТРАЦЫЯ
Кожны ўдзельнік пры рэгістрацыі атрымлівае стартавы пакет, у які ўваходзіць:
памятны медаль фінішэра;
стартавы нумар з чыпам хронаметражу і шпількамі;
буклет з неабходнай інфармацыяй аб страце;
спонсарскія падарункі;
анлайн вынікі;
пункт харчавання: садавіна, ізатонік, прысмакі (Bike 40, 20 км, Trail 20, 10 км);
пітная вада на фінішы;
пераапранальні;
туалет;
першая медычная дапамога.
Памеры стартавых узносаў за чалавека ў залежнасці ад пазіцыі ў дзень рэгістрацыі:
Elite Bike (40 км)
для першых 20 рэгістрацый - 27 руб.
для 21-50 рэгістрацый - 32 руб.
для 51-80 рэгістрацый - 37 руб.
для 81 і далей рэгістрацый - 42 руб.
Age Bike (20 км)
для першых 20 рэгістрацый - 27 руб.
для 21-100 рэгістрацый - 32 руб.
для 101 і далей рэгістрацый - 37 руб.
Open Bike (10 км)
для первых 20 регистраций – 27 руб.
для 21-70 регистраций – 32 руб.
для 71 и далее регистраций – 37 руб.
Kids Bike (10-15 гадоў 10 км)
для першых 20 рэгістрацый - 18 руб.
для 16-30 рэгістрацый - 22 руб.
для 31 і далей рэгістрацый - 27 руб.
Elite Trail (20 км)
для першых 20 рэгістрацый - 27 руб.
для 21-50 рэгістрацый - 32 руб.
для 51-80 рэгістрацый - 37 руб.
для 81 і далей рэгістрацый - 42 руб.
Age Trail (10 км)
для першых 20 рэгістрацый - 27 руб.
для 21-100 рэгістрацый - 32 руб.
для 101 і далей рэгістрацый - 37 руб.
Open Trail (5 км)
для першых 20 рэгістрацый - 27 руб.
для 21-70 рэгістрацый - 32 руб.
для 71 і далей рэгістрацый - 37 руб.
Kids, Youth Trail (7-9 гадоў 1 км, 10-15 гадоў 2 км)
для першых 20 рэгістрацый - 18 руб.
для 16-30 рэгістрацый - 22 руб.
для 31 і далей рэгістрацый - 27 руб.
Baby Trail (0-6 гадоў 150 м)
бясплатна.
Апошні дзень падачы заяўкі і аплаты стартавага ўзносу 18.07.2022 (пры наяўнасці месцаў). Змяненні ў заяўках прымаюцца па 10.07.2022 (замена на іншага ўдзельніка). Колькасць месцаў у кожнай групе абмежавана! У выпадку няяўкі - аплата за стартавы ўзнос вяртацца не будзе. Ёсць таксама магчымасць зарэгістравацца ў дзень спаборніцтваў (пры наяўнасці месцаў), +50% да крайняга кошту заяўкі. Падарункі фінішэра будуць дасланыя па пошце.
11. Бяспека
Удзельнікі Bike груп павінны быць з зашпіленымі шлемамі падчас перамяшчэння на ровары.
Удзел у заездах на роварах з электрычным прывадам або іншымі маторамі забаронены ў мэтах пэрсанальная бяспекі і бяспекі іншых удзельнікаў на трасе.
На арэне спаборніцтваў будзе знаходзіцца хуткая медычная дапамога, МНС, міліцыя. На дыстанцыі будуць знаходзіцца суддзі. Строга забараняецца зрываць і маскіраваць маркіроўку. У выпадку пагрозы жыццю і здароўю асабіста ўдзельніку або камусьці іншаму, удзельнік абавязаны не��дкладна паведаміць аб гэтым суддзі, заставацца на месцы да прыбыцця першай медычнай дапамогі.
Удзельнік на дыстанцыі Elite Bike 40 км і Elite Trail 20 км павінен пераадолець першы круг (20 км, 10 км) не болей чым за 2 гадзіны 30 хвілін. Удзельнікі, якія не ўклаліся ў ліміт першага круга, не дапускаюцца да выхаду на другі круг.
Кожны ўдзельнік нясе асабістую адказнасць за праходжанне трасы, дазваляецца выкарыстанне GPS прылад, асабістых картаграфічных матэрыялаў, компаса і іншых сродкаў навігацыі. Загадзя ў раздзеле трасы будзе размешчаны GPS трэк трас, якія пры неабходнасці можна спампаваць.
Усім удзельнікам пры пераадольванні дыстанцыі рэкамендуецца мець пры сабе сродак мабільнай сувязі.
12. Экспа
На арэне спаборніцтваў будзе прадугледжаны гандаль грамадскага харчавання, а таксама будзе прадстаўлена прадукцыя нашых партнёраў.
13. Парадак падачы пратэстаў і іх разгляд
Удзельнік можа апратэставаць вынік спаборніцтваў у выпадку парушэння правілаў спаборніцтваў або судзейскіх памылак, якія прывялі да істотных зменаў у асабістых выніках, а таксама ў выпадку няправільнага допуску ўдзельніка да гэтых спаборніцтваў.
У гэтым выпадку не пазней, чым за 30 хвілін да пачатку ўзнагароджвання, падаецца пісьмовы пратэст з указаннем пунктаў правіл, якія былі парушаны, на імя Галоўнага суддзі.
Пратэсты разглядаюцца Галоўным суддзёй спаборніцтваў і яго намеснікам. Несвоечасова пададзеныя пратэсты не разглядаюцца.
14. Фотаздымка, відэаздымка
Пад час правядзення мерапрыемства будзе працаваць фота і відэа аператар. Фатаздымкі і відэа будуць размешчаны на нашым сайце ў раздзеле МЕДЫЯ.
15. Хранаметраж
На спаборніцтвах выкарыстоўваецца сістэма электроннага хронаметражу. Стартавы нумар, які ўдзельнік атрымаў у стартавым пакеце, павінен быць надзейна замацаваны на грудзях. Чып электроннай адзнакі, які прымацаваны да нумара нельга змінаць, гэта можа прывесці да выхаду яго са строю.
16. Транспарт
Прыехаць да месца старту можна:
Асабістым транспартам.
Сумесна са спадарожнікамі. Шукайце адзін аднаго ў суполцы http://vk.com/elkpath
Маршрутным таксі з Мінска да прыпынку (http://naminsk.by http://npm.by)
Аўтобусам «328» Наваполацк-Азіно (Наваполацк – Кацельна).
Аўтобусам «285» Полацк-Клясціцы-Расоны (Аўтавакзал Полацк – Аўтастанцыя «Расоны»).
Аўтобусам «292» Полацак-Боркі (Аўтавакзал Полацак – Боркі).
Таксама прадугледжаны трансфер да арэны спаборніцтваў і назад, пра гэта можна даведацца падрабязней у раздзеле ТРАНСФЕР на нашым сайце.
17. Дзіцячы садок
У цэнтры паборніцтваў прадугледжаны дзіцячы садок.
Калі ваша арганізацыя хоча рэкламаваць сябе на нашым мерапрыемстве, неабходна звярнуцца па тэлефоне +375 33 6791705 ці напісаць нам на электронную пошту [email protected]
ДАДЗЕНЫ РЭГЛАМЕНТ З'ЯЎЛЯЕЦЦА АФІЦЫЙНЫМ ЗАПРАШЭННЕМ НА СПАБОРНІЦТВЫ.
0 notes
elgpath · 6 years ago
Photo
Tumblr media
Первый пакет с фотографиями от выдающегося картографа Константина Бригинца. Публикуйте с #elkpath
Второй пакет фотографий от нашего друга Андрея Борсукова. Просим указывать его как автора фото.
А также аэрофотоснимки от Виталия #polotsk_fly
0 notes
elgpath · 6 years ago
Text
Вступайте в клуб любителей бездорожья
0 notes
elgpath · 6 years ago
Video
youtube
0 notes
elgpath · 6 years ago
Text
Tumblr media
0 notes
elgpath · 7 years ago
Text
Интервью
Tumblr media
Доброго дня. Сегодня у нас интервью с Дианой Гилевич и Надеждой Сухановой. Победительницами Лосиной тропы в Горках. Так как девчонки тренируются вместе, то не смогли разделить их и тут.
1. Итак первый вопрос, который пришёл в голову. Как ( или откуда) узнали про Лосиную тропу, и почему решили приехать? Диана: Я случайно Вконтакте нашла ваш красивый пост с лосем . И незадолго до проведения данного мероприятия решала, чем занять свои выходные, выбор пал на ваши соревнования. Надежда: Наткнулась на группу случайно,картинка уж очень привлекательная.....что то такое дикое не изведанное.
2. Чего вы ожидали от трассы? Но это смелый вопрос, может ожидания не оправдались? Диана: Я думала,что будет все намного непроходимее. Трасса понравилась, разметки мне хватило. Надежда: Ну не оправдались, только в количестве участников (уж не знаю, рекламы не хватило или местные совсем не бегают) в остальном было все четко: разметка, трасса, пункт питания . Это важно (не на всех соревнованиях есть), вода, фотки, музычка.
3. Какой ваш основной вид спорта? Диана: Скорее просто активный образ жизнь.так как стараюсь принимать участие во многих мероприятиях и пробовать что-то новое. Надежда: Я ничем ни когда не занималась год назад начала бегать и затянуло.... поэтому я постоянно просматриваю соц.сети что бы не бегать по лесу в одиночестве а ощутить атмосферу соревнований ...Так что товарищи-организаторы продолжайте в том же духе
4. Очень радостно слышать, что понравилась организация. Давайте тогда четвёртый вопрос: А что на ваш взгляд можно улучшить? Надежда: Ну я бы поработала только над рекламой, будет народ будут и предложения и нарекания!!! 70 подписчиков, это очень мало..каждый день добавлять в группу десяток человек, это не сложно и результативно!!! Ну, и начинать планировать следующие мероприятие!! Диана: Я бы тоже рекомендовала только рекламу.
5. Спасибо за ответы. Если есть, что добавить. Не стесняйтесь. Надежда: Подобные мероприятия не только дают возможность побегать, они еще помогают найти новых друзей, содействуют обмену информации и опыта...в общем бег объединяет!!
0 notes
elgpath · 7 years ago
Photo
Tumblr media
Фотографии официального фотографа Лосиной тропы. Просьба, при использовании материалов указать автора: Андрей Борсуков в инстаграме @andreiborsukov https://vk.com/album-165246383_255884528
Смотрите и добавляйте свои фотографии с тропы в открытый альбом вконтакте https://vk.com/album-165246383_255219341
И подписывайтесь в группу https://vk.com/elkpath, чтобы быть в курсе последних новостей. 
0 notes
elgpath · 7 years ago
Photo
Tumblr media
В этом году лосиная тропа снова поприветствует любителей бега по бездорожью! Забег состоится 13 мая 2018 года. Положение и подробная информация о месте проведения скоро будут доступны на сайт elkpath.by Следите за обновлениями. #elkpath2018
0 notes
elgpath · 8 years ago
Video
youtube
С Новым годом, друзья!
Лыжня на трассах Elkpath 2017.
Каждый раз меня впечатляет эта местность. Эх! Карту бы здесь нарисовать для ориентировщиков. Но уже в этом году любители бега смогут прикоснутся к прекрасному на новой лосиной тропе.
0 notes
elgpath · 9 years ago
Video
youtube
Видео с первых лосиных бегов.
0 notes
elgpath · 9 years ago
Text
Протокол результатов
Tumblr media
Протокол результатов
Tumblr media
0 notes
elgpath · 9 years ago
Video
youtube
Заявка ещё идёт.
0 notes
elgpath · 9 years ago
Text
Наши спонсоры
Tumblr media Tumblr media Tumblr media
0 notes