#дзяўчынкі
Explore tagged Tumblr posts
Text
Разьдзел Першы
У якім Софі размаўляе з капелюшамі
У краіне Інґары, дзе такія рэчы, як семілігавыя боты й мантыі-нявідкі, існуюць у запраўднасьці, нарадзіцца найстарэйшым з трох дзяцей – вялікае няшчасьце. Усе ведаюць, што калі вы трое вырушыце на пошукі свайго шчасьця, ты будзеш першы, хто пацярпіць поўную няўдачу.
Софі Гэтэр была найстарэйшая з трох сёстраў. Яна нават не была дачка беднага лесаруба, што яшчэ магло заставіць ёй шанец на посьпех. Ейныя бацькі жылі ў дастатку й мелі ва ўласнасьці краму жаночых капелюшоў у квітнеючым мястэчку пад назваю Маркэт-Чыпін. Праўда, ейная маці памерла, калі Софі было два рокі, а ейнай сястры Лэці – усяго рок, і іхні бацька ажаніўся з малодшай крамніцай, харошанькай бляндынкай зь імем Фэні. Тая неўзабаве нарадзіла трэцюю сястру – Марту. Гэта павінна было ператварыць Софі й Лэці ў Гадкіх Сёстраў, але ў запраўднасьці ўсе тры дзяўчынкі вырасьлі вельмі мілавіднымі, хоць за найпрыгажэйшую ўсе ўважалі Лэці. Фэні з аднолькавай дабрынёю ставілася да ўсіх трох дзяўчынак, аніяк не вылучаючы Марту.
Пан Гэтэр ганарыўся сваімі трыма дачкамі й адправіў іх у найлепшую ў мястэчку школу. Софі любіла вучыцца больш за астатніх. Яна шмат чытала й неўзабаве зразумела, што амаль ня мела шанцаў на цікавую прышласьць. Яна была расчараваная, але тым ня менш заставалася даволі шчасьлівая, даглядала сёстраў і рыхтавала Марту да пошукаў свайго шчасьця. А раз Фэні заўсёды была занятая ў краме, якраз Софі й даглядала малодшых сёстраў. Адносіны між імі дзьвюма не абыходзіліся бяз крыкаў і цяганьня за валасы. Лэці не зьбіралася пагаджацца з тым, што яе чакаў лёс наступнае пасьля Софі няўдачніцы.
– Гэта несправядліва! – крычала Лэці. – Чаму гэта Марце дастанецца найлепшае толькі таму, што яна самая малодшая? Я ажанюся з прынцам, вось пабачыце!
На гэта Марта заўсёды адказвала, што стане жудасна заможнай без усялякае жаніцьбы.
Тады Софі прыходзілася адцягваць іх і латаць іхнюю адзежу. Яна была вельмі спрытная з іголкай. Пазьней Софі таксама пачала шыць адзеньне для сёстраў. Аднойчы яна пашыла для Лэці файны цёмна-ружовы ўбор – на Травеньскае сьвята, яшчэ да пачатку нашае гісторыі – і Фэні сказала, што ён выглядае так, нібыта быў куплены ў самай дарагой краме Кінзбэры.
Прыкладна ў той час усе зноў загаварылі пра Ведзьму Пустэчы. Казалі, што яна пагражала жыцьцю дачкі Караля, і што ён загадаў уласнаму чараўніку, Чарадзею Саліману, адправіцца ў Пустэчу й дамовіцца зь Ведзьмай. З чутак, Чарадзей Саліман ня толькі пацярпеў няўдачу, а яшчэ й загінуў ад ейнае рукі.
Таму, калі праз колькі месяцаў сярод узгоркаў над Маркэт-Чыпін зьнянацку зьявіўся высокі чорны замак, які пускаў клубы чорнага дыму са сваіх чатырох гонкіх вежаў, усе былі ўпэўненыя, што гэта Ведзьма перабралася з Пустэчы, каб празь пяцьдзясят рокаў зноў тэрарызаваць край. Людзей гэта вельмі напалохала. Ніхто не хадзіў адзін, асабліва ўночы. Яшчэ больш пужала тое, што замак ніколі не стаяў на месцы. Часам высокая чорная пляма віднелася з паўночна-заходняга ўзгорку, часам брудны дым падымаўся над скаламі на ўсходзе, а часам замак спускаўся й заставаўся ў верасовай пустцы, акурат за апошняй фэрмай з паўночнага боку. Калі-нікалі можна было нават пабачыць, як замак рухаецца, выпускаючы са сваіх вежаў клубы брудна-шэрага дыму. Нейкі час усе былі ўпэўненыя, што замак неўзабаве спусьціцца ў даліну, і мэр падумваў зьвярнуцца да Караля па дапамогу.
Але замак працягваў бадзяцца па ўзгорках, і людзі даведаліся, што ён належаў ня Ведзьме, а Чарадзею Гаўлу. Чарадзей Гаўл быў даволі ліхі чараўнік. Хоць ён быццам б�� й не хацеў пакідаць узгоркі, ён славіўся тым, што выкрадаў маладых дзяўчатаў і высмоктваў зь іх душы. Некаторыя нават казалі, што ён паядаў іхнія сэрцы. Ён быў надзвычай бязьлітасны й бессардэчны чараўнік, і ніводнай маладой дзяўчыне яшчэ не ўдалося выратавацца ад яго, калі ён засьпеў яе адну. Софі, Лэці й Марту, як і ўсіх іншых дзяўчатаў з Маркэт-Чыпін, папярэдзілі, каб яны ніколі не хадзілі самі, што неверагодна іх злавала. Іх цікавіла, навошта Чарадзею Гаўлу было зьбіраць столькі душаў, і якая яму зь іх карысьць.
Аднак хутка ў іх зьявіўся іншы клопат – зьнянацку памёр пан Гэтэр, якраз у той час, калі Софі была ў тым веку, каб назаўсёды разьвітацца са школай. Тады й выявілася, што пан Гэтэр занадта ганарыўся сваімі дачкамі. Праз школьныя выплаты крама загразла ў даўгах. Па пахаваньні Фэні сабрала ўсіх у гасьцёўні дому, што стаяў побач з крамай, і растлумачыла, у якім становішчы яны аказаліся.
– Баюся, вам усім прыйдзецца пакінуць школу, – сказала яна. – Я ўсё падлічыла ўздоўж і ўпоперак, і адзіны шлях захаваць краму й паклапаціцца пра вас – гэта ўладкаваць вас на нейкае шматабяцальнае вучнёўства. Пакінуць вас усіх у майстэрні немажліва. У мяне няма на гэта грошай. Таму вось, што я вырашыла. Лэці, ты першая...
Лэці падняла вочы – яна так і зьзяла здароўем і хараством, і гэтага не маглі схаваць ані журба ані чорнае ўбраньне.
– Я хачу працягваць вучыцца, – сказала яна.
– І ты працягнеш, мая любая, – адказала Фэні. – Я ўжо дамовілася, што цябе возьмуць памочніцай у кандытарскую Цэзары, што на Рынкавым пляцы. Яна вядомая тым, што там ставяцца да сваіх вучняў, як да каралёў і каралеваў, таму табе там будзе добра, ды яшчэ й карыснаму рамяству навучысься. Пані Цэзары – нашая добрая кліентка й добрая сяброўка, яна пагадзілася зрабіць мне ласку й знайсьці месца для цябе.
Лэці ўсьміхнулася так, што стала відочна: яна зусім не задаволеная.
– Але, дзякую, – сказала яна. – Як жа мне пашчасьціла, што я люблю гатаваць!
Фэні выглядала задаволенай. Часам Лэці магла быць надзвычай упартай.
– Цяпер Марта, – сказала яна. – Я знаю, што ты заюная, каб працаваць, таму я доўга думала, куды б цябе аддаць на доўгае, спакойнае вучнёўства, каб яно прыдалося табе, калі ты вырашыш, што рабіць далей. Ты помніш маю школьную сяброўку Анабэль Фэйрфакс?
Марта, зґрабная й бялявая, утаропілася сваімі вялікімі шэрым�� вачыма на Фэні амаль з такой жа ўпартасьцю, як Лэці.
– Ты пра тую, якая шмат лапоча? – спытала яна. – Хіба яна ня ведзьма?
– Так, з чароўным домам і кліентамі па ўсёй Закручанай даліне, – з запалам адказала Фэні. – Яна добрая кабета, Марта. Яна навучыць цябе ўсяму, што ведае сама, і, мажліва, пазнаёміць з важнымі людзьмі з Кінзбэры. Ты пасьпяхова ўладкуесься ў жыцьці, калі яна скончыць з табой.
– Яна прыемная кабета, – пагадзілася Марта. – Добра.
Софі, слухаючы Фэні, думала, што тая разьвязала ўсё так, як мелася быць. Лэці, як другая дачка, наўрад мела шанец удала ўладкавацца ў жыцьці, таму Фэні знайшла ёй месца, дзе яна магла сустрэць зґрабнага маладога падмайстра й жыць шчасьліва. Марта, якая рашуча зьбіралася разбагацець, мецьме вядзьмарства й заможных прыяцеляў, каб паспрыяць гэтаму. Што тычылася самой Софі, яна ня мела жадных сумневаў у тым, што яе чакала. Таму яна не зьдзівілася, калі Фэні сказала:
– Цяпер ты, Софі, любая. Думаю, будзе толькі слушна й справядліва, што ты ўспадчыш краму капелюшоў, калі я адыду ад дзел, бо ты найстарэйшая. Таму я вырашыла, што сама вазьму цябе ў вучні й навучу рамяству. Што думаеш?
Софі наўрад магла сказаць, што зьмірылася з такім лёсам, бо нічога іншага ёй не заставалася. Яна шчыра падзякавала Фэні.
– Такім парадкам усё ўладжана, – сказала Фэні.
На другі дзень Софі дапамагала Марце пакаваць адзеньне ў куфар, а яшчэ празь дзень яны ўсе праводзілі Марту й глядзелі, як яна ад’яжджае на паштарскім вазку. Яна выглядала маленькай, напружанай і ўсхваляванай, бо дарога да мястэчка Апэр-Фолдын, дзе жыла пані Фэйрфакс, пралягала праз узгоркі міма рухомага замку Чарадзея Гаўла. Ня дзіва, што Марта была напалоханая.
– Зь ёй усё будзе добра, – сказала Лэці.
Лэці адмовілася ад дапамогі з пакункамі. Калі воз паштара зьнік з вачэй, яна ўпіхнула ўсё сваё дабро ў наўлечку й заплаціла суседзкаму хлопчыку – чысьцільніку чаравікаў – шэсьць пэнсаў, каб ён завёз усё на тачцы да кандытарскай Цэзары на Рынкавы пляц.
Лэці ішла за тачкай і была больш радасная, чым разьлічвала Софі. І запраўды, яна выглядала так, нібы стрэсла пыл капялюшнае крамы са сваіх ног.
Хлопчык-чысьцільнік вярнуўся зь невыразна накрэмзанай цыдулкай ад Лэці, якая паведаміла, што ўжо разьмясьцілася ў дзявочым пакоі й што ў Цэзары, здаецца, вельмі весела. Праз тыдзень паштар прывёз ліст ад Марты, якая пісала, што пасьпяхова дабралася й што пані Фэйрфакс «надзвычай цудоўная і ўжывае мёд з усім. Яна трымае пчолаў». Доўгі час Софі больш нічога ня чула ад сёстраў, бо пачала ўласнае вучнёўства, як толькі Марта й Лэці зьехалі.
Софі, безумоўна, ужо шмат ведала пра капялюшнае рамяство. Яшчэ з маленства яна бегала туды-сюды ў вялікую майстэрню праз панадворак, дзе капелюшы намочваліся й нацягваліся на даўбешкі патрэбнае формы, а кветкі, фрукты і іншыя аздобы рабіліся з воску й ядвабу. Яна знала людзей, якія там працавалі. Большасьць зь іх была тут з тых часоў, калі ейны бацька быў яшчэ хлопчык. Яна знала Бэсі, адзіную крамніцу, якая засталася. Яна знала кліентак, якія куплялі капелюшы, і чалавека, што прывозіў зь вёскі неапрацаваныя саламяныя капелюшы, якім яшчэ трэба было надаць форму ў майстэрні. Яна знала іншых дастаўнікоў і знала, як рабіць фэтар для зімніх капелюшоў. Наўрад Фэні магла навучыць яе чаму-колечы большаму, хіба як найлепш пераканаць кліентку купіць капялюш.
– Ты накіроўваеш яе да правільнага капелюша, любая, – адказала Фэні. – Спачатку пакажы тыя, якія ня вельмі ёй пасуюць, і тады, калі яна прымерае адпаведны капялюш, яна адразу пабачыць розьніцу.
У запраўднасьці Софі амаль не давялося прадаваць капелюшы. Пасля таго як яна дзень ці два правяла ў майстэрні, а потым яшчэ дзень хадзіла з Фэні да гандляроў тканінамі й ядвабам, Фэні наказала ёй аздабляць капелюшы. Софі сядзела ў невялічкай нішы ў тыле крамы й прышывала ружы да каптуроў ды вэлюм да вэлюравых капелюшоў, абшываючы іх ядвабам і аздабляючы палі капелюшоў васковымі фруктамі й стужкамі. Атрымлівалася ў яе добра. Такая работа ёй досыць падабалася. Але яна пачувалася ізаляванай і крыху прыгнечанай. Працаўнікі майстэрні былі занадта старыя, каб весела бавіць зь імі час, і да таго ж трымалі яе на адлегласьці як тую, каму належала некалі ўспадчыць краму. Бэсі ставілася да яе гэтаксама. Адзіным прадметам гутарак Бэсі, так ці інакш, быў фэрмэр, зь якім яна мелася пабрацца шлюбам праз тыдзень па Травеньскім сьвяце. Папраўдзе Софі зайздросьціла Фэні, якая ў любы момант магла пакінуць краму, каб пайсьці таргавацца з гандляром ядвабам.
Найцікавейшай рэччу былі гутаркі кліентак. Ніхто ня мог купіць капялюш і не падзяліцца чуткамі. Софі сядзела ў сваёй нішы, шыла й чула, што мэр ніколі ня есьць зялёную гародніну, а замак Чарадзея Гаўла зноў рушыў у бок скалаў, і што ён шэп-шэп-шэп… Яны заўсёды паніжалі галасы, калі гаварылі пра Чарадзея Гаўла, але Софі разабрала, што ён злавіў дзяўчыну доле даліны месяц таму. «Сіняя барада!» – прашапталі яны, а потым зноў загаварылі ўголас, маўляў, Джэйн Фар’е зрабіла сабе абсалютна ганебную фрызуру. Вось хто ніколі не прывабіць нават Чарадзея Гаўла, ня кажучы ўжо пра прыстойнага мужчыну. А потым зноў пераходзілі на шэпт, бегла й са страхам згадвалі Ведзьму Пустэчы. Софі пачынала думаць, што Чарадзею Гаўлу ды Ведзьме Пустэчы не пашкодзіла б зблізіцца.
– Здаецца, яны створаныя адно для аднаго. Нехта мусіць пасватаць іх, – зьвярнулася яна да капелюша, які аздабляла ў той момант.
Аднак к канцу месяца ў краме ўсе толькі і гаварылі, што пра Лэці. Нібы кандытарская Цэзары з ранку да вечара была набітая джэнтэльмэнамі, кожны зь якіх купляў вялікую колькасьць пірагоў і тортаў і патрабаваў, каб яго абслугоўвала сама Лэці. Яна атрымала дзесяць прапановаў шлюбу, якія вагаліся ў якасьці – ад сына мэра да хлопца, які падмятаў вуліцы – але ніводную не прыняла, абгрунтоўваючы адмову тым, што была яшчэ заюная, каб прымаць такое рашэньне.
– Я ўважаю, што гэта разважна зь ейнага боку, – сказала Софі каптуру, да якога складкамі прышывала ядваб.
Фэні была задаволеная такімі навінамі.
– Я знала, што ў яе ўсё будзе добра! – радасна сказала яна.
Софі прыйшло на думку, што Фэні была радая, што Лэці тут больш няма.
– Лэці шкодзіла б гандлю, – сказала яна каптуру, прышываючы да яго плісэ зь ядвабу грыбнога колеру. – Нават такі зношаны стары капялюш, як ты, выглядаў бы чароўна на ёй. Іншыя дамы глядзелі б на яе і ўпадалі ў роспач.
Мінаў тыдзень за тыднем, і Софі ўсё часьцей і часьцей размаўляла з капелюшамі. Больш не з кім было размаўляць. Амаль увесь дзень Фэні бегала заключаць гандлёвыя пагадненьні або намагалася заахвоціць пакупнікоў, а Бэсі была занятая ў краме, абслугоўваючы кліентак і расказваючы ўсім пра свае вясельныя пляны. Софі прызвычаілася надзяваць кожны гатовы капялюш на сваю падстаўку, на якой ён выглядаў амаль як галава бязь цела, а потым расказваць капелюшу, якім мусіць быць цела пад ім. Яна крыху лісьлівіла капелюшам, таму што трэба было лісьлівіць кліенткам.
«Ты маеш таямнічую панаднасьць», – казала яна капелюшу з даўгой вуальлю і іскаркамі, што загадкава зіхацелі. Крэмаваму капелюшу з ружамі пад шырокімі палямі яна казала: «Ты выйдзеш замуж за заможнага чалавека». А вусенева-зялёнаму саламянаму капелюшу з сагнутым зялёным пяром казала: «Ты малады, як веснавы ліст». Яна казала ружовым каптурам, што яны мелі натуральны шарм, і модным капелюшам, аздобленым аксамітам, што яны дасьціпныя. Яна казала грыбному каптуру: «У цябе залатое сэрца, і нехта з высокай пасадай заўважыць гэта й закахаецца ў цябе». ��сё таму, што яна спачувала гэтаму каптуру. Ён выглядаў занадта мудрагелістым і непрывабным.
На другі дзень у краму прыйшла Джэйн Фар’е й купіла яго. Ейная фрызура папраўдзе выглядала крыху дзіўна, падумала Софі, выглядваючы са сваёй нішы, быццам Джэйн накруціла валасы на качаргу. Софі было шкада, што Джэйн выбрала той каптур. Але выглядала, нібы ў тыя дні ўсе куплялі капелюшы й каптуры. Ці то дзеля рэклямных намаганьняў Фэні, ці то дзеля надыходу вясны, але гандаль капелюшамі йшоў угору.
Фэні крыху вінавата бралася казаць:
– Думаю, ня варта было так пасьпешна адсылаць Марту й Лэці. З такім прыбыткам мы б яшчэ маглі даць рады.
Набліжалася Травеньскае сьвята, і пакупнікоў было столькі, што Софі прыйшлося нацягнуць сьціплую шэрую сукенку й дапамагаць у краме. Аднак попыт быў такі, што дзеля абслугоўваньня кліентак яна не пасьпявала аздабляць капелюшы, таму кожны вечар брала іх дамоў і пры сьвятле лямпы працавала аж да позьняе ночы, каб было што прадаваць заўтра. Асабліва добра бралі вусенева-зялёныя капелюшы накшталт таго, які насіла жонка мэра, ды ружовыя каптуры. Да таго ж, за тыдзень да сьвята, адна пакупніца пажадала мець такі ж самы капялюш, які быў на Джэйн Фар’е, калі яна зьбегла з графам Кэтэраскім.
Тым вечарам у часе шыцьця Софі прызналася сабе, што ейнае жыцьцё было даволі нуднае. Гэтым разам яна не размаўляла з капелюшамі, а прымярала кожны гатовы капялюш перад люстрай. Гэта была памылка. Стрыманая шэрая сукенка не пасавала Софі, асабліва цяпер, калі ейныя вочы пачырванелі ад шыцьця, і, як ейныя валасы мелі рудавата-жоўты колер, ёй таксама не пасавалі ані вусенева-зялёныя капелюшы ані ружовыя. А ў грыбным капелюшы яна выглядала проста змрочна. «Нібы старая дзеўка!» – сказала Софі. Ня тое каб яна хацела ўцячы з графам, як Джэйн Фар’е, або атрымаць такую колькасьць прапановаў ад паловы мястэчка, як Лэці. Хіба толькі хацела зрабіць нешта – толькі яна ня ведала што – крыху цікавей, чым простае аздабленьне капелюшоў. Яна вырашыла, што знойдзе заўтра хвілінку, каб пайсьці пагутарыць з Лэці.
Але яна так і не пайшла. Ці то не змагла знайсьці часу або сілы, ці то адлегласьць да Рынкавага пляцу здавалася задалёкай, ці то яна прыпомніла, што адну яе чакала небясьпека ад Чарадзея Гаўла – карацей, з кожным днём рабілася ўсё цяжэй і цяжэй выбрацца адведаць Лэці. І гэта было вельмі дзіўна. Софі заўсёды думала, што была амаль такая ж рашучая, як Лэці. А цяпер выявілася, што некаторыя рэчы яна магла рабіць толькі тады, калі не было іншага выйсьця.
– Якое глупства! – сказала Софі. – Рынкавы пляц толькі дзьве вуліцы адсюль. Калі пабягу…
І Софі паабяцала сабе, што пойдзе да Цэзары, калі крама капелюшоў будзе зачыненая на ��равеньскае сьвята.
Тым часам у краму прыйшла новая чутка. Казалі, што Кароль пасварыўся са сваім родным братам, прынцам Джастынам, і Прынц падаўся ў выгнаньне. Ніхто цалкам ня ведаў прычыны сваркі, аднак Прынц запраўды праяжджаў праз Маркэт-Чыпін колькі месяцаў таму й так замаскаваўся, што ніхто яго не пазнаў. Граф Кэтэраскі быў адпраўлены Каралём на пошукі Прынца, але ўзамен выпадкова сустрэў Джэйн Фар’е. Софі слухала й сумавала. Усё цікавае заўжды здаралася толькі з кімсьці іншым. і ўсё ж было б добра пабачыцца з Лэці.
Надышло Травеньская сьвята. Не пасьпела разьвіднецца, як на вуліцах пачаліся сьвяточныя гуляньні. Фэні выйшла з дому рана, а Софі яшчэ трэба было дарабіць колькі капелюшоў. Софі пяяла ў часе працы. Зрэшты, Лэці таксама працавала. У сьвяты кандытарская Цэзары была адчыненая да поўначы. «Куплю сабе іхні крэмавы торт, – вырашыла Софі. – Ня помню, калі ў апошні раз ела такі.» Праз акно яна бачыла натоўпы людзей у розных каляровых уборах, а таксама гандляроў сувэнірамі й артыстаў на хадулях, і ёй перадаваўся сьвяточны настрой.
Аднак, калі яна нарэшце надзела шэры шаль на сваю шэрую сукенку й выйшла на вуліцу, Софі больш не адчувала радасьці. Яна адчувала сябе прыгнечанай. Вакол было мноства людзей, якія імчаліся міма яе, сьмяяліся й крычалі, зашмат шуму й таўкатні. Софі адчувала, нібы колькі месяцаў сядзеньня й шыцьця ператварылі яе ці то ў старую бабулю, ці то ў нейкую калеку. Яна захуталася ў шаль і папаўзла ўздоўж дамоў, намагаючыся ўнікаць таго, каб яе тапталі найлепшымі чаравікамі або штурхалі локцямі ў шырокіх ядвабных рукавох. Калі раптам недзе над галавой раздаліся выбухі, Софі падумала, што страціць прытомнасьць. Яна ўзьняла галаву і ўбачыла замак Чарадзея Гаўла ля падножжа ўзгорку акурат над мястэчкам – той быў так блізка, што здавалася, нібы ён сядзеў на комінах. Усе чатыры замкавыя вежы выпускалі блакітнае полымя, выкідаючы разам зь ім блакітныя вогненныя ядры, якія выбухалі высока ў небе, і выглядала гэта досыць жахліва. Быццам Чарадзей Гаўл быў раззлаваны Травеньскім сьвятам. Ці, мажліва, намагаўся такім спосабам далучыцца да яго. Софі была занадта напалоханая, каб цікавіцца гэтым. Яна б пайшла дадому, калі б ужо не прайшла палову дарогі да Цэзары. Таму яна пабегла.
– І чаго гэта я вырашыла, што хачу цікавага жыцьця? – пыталася яна на бягу. – Я баялася б нашмат больш. Усё таму, што я найстарэйшая з трох.
На Рынкавым пляцы стала яшчэ горш, на��олькі гэта было мажліва. Там знаходзілася бальшыня шынкоў. Натоўпы маладых людзей, у добрым ад піва гуморы, хадзілі з важным выглядам узад і ўперад, а за імі па зямлі цягнуліся плашчы з даўгімі рукавамі; пры гэтым яны прытупвалі ботамі са спражкамі, якія ніколі б не надзелі ў будні дзень, выкрыквалі непрыстойнасьці й чапляліся да дзяўчатаў. А дзяўчаты прагульваліся гожымі парамі, з ахвотай чакаючы, калі да іх пачнуць чапляцца. Такім парадкам, Травеньскае сьвята праходзіла, як звычайна, але Софі нават гэта пужала. І калі малады чалавек у цудоўным блакітна-сярэбраным касьцюме заўважыў Софі й вырашыў прычапіцца да яе, Софі кінулася ў дзьвярны праём нейкае крамы й паспрабавала схавацца.
Малады чалавек зьдзіўлена паглядзеў на яе.
– Ня бойся, маленькая шэрая мышка, – сказаў ён, спагадліва пасьміхаючыся. – Я толькі хацеў пачаставаць цябе трункам. Чаго ты так напалохалася?
Дзеля ягонае спагадлівасьці Софі стала вельмі сорамна. Да таго ж ён выклікаў уражаньне хвацкага й бывалага тыпа – на выгляд яму было далёка за дваццаць – з хударлявым вытанчаным тварам і шыкоўнымі бялявымі валасамі. Рукавы ў яго былі больш даўгія, чым у каго-колечы на Пляцы, з краямі, абшытымі фэстонамі, і срэбнымі ўстаўкамі.
– Ох, не, дзякую за ласку, пане, – прамармытала Софі. – Я… Я іду адведаць сястру.
– У такім разе безумоўна ідзі, – засьмяяўся выкшталцоны малады чалавек. – Хто я такі, каб утрымліваць харошую паненку ад сустрэчы зь сястрой? Ці ня хочаш, каб я правёў цябе, раз ты такая напалоханая?
Ён меў добрыя намеры, праз што Софі засаромелася яшчэ мацней.
– Не. Не, дзякую, пане! – ледзь вымавіла яна й шпарка пранеслася міма яго.
Да ўсяго іншага ён карыстаўся парфумай. Пах гіяцынтаў так і гнаўся за ёй сьледам. «Які вытанчаны чалавек!» – думала Софі, пакуль прабівалася праз столікі звонку Цэзары.
Кандытарская, што звонку, што знутры, была бітком набітая людзьмі. У краме было шумна, як і на Пляцы. Софі выявіла, што Лэці знаходзіцца за прылаўкам сярод іншых крамніцаў, бо там сабралася цэлая група відочна фэрмэрскіх сыноў, якія выкрыквалі жарцікі, каб прыцягнуць ейную ўвагу. Лэці, яшчэ красьнейшая й бадай што крыху танчэйшая, клала торты ў пакеты так шпарка, як магла, спрытна закручваючы іх, і з усьмешкай адказвала кожнаму пакупніку. У краме стаяў рогат. Софі прыйшлося прабівацца да прылаўка.
Лэці заўважыла яе. Нейкі міг яна выглядала вельмі ўсхваляванай, але потым ейныя вочы шырока расплюшчыліся й на твары зьявілася ўсьмешка.
– Софі! – усклікнула яна.
– Можна з табой пагаварыць? – закрычала Софі. – У іншым месцы, – крыху бязрадна дадала яна, калі вялікі, прыбраны локаць адштурхнуў яе ад прылаўка.
– Хвілінку! – выкрыкнула Лэці ў адказ.
Яна павярнулася да дзяўчыны поруч і нешта прашаптала. Тая кіўнула, усьміхнулася й стала на месца Лэці.
– Вам прыйдзецца задавальняцца мной, – сказала яна натоўпу. – Хто наступны?
– Але я хачу пагаманіць з табой, Лэці! – выкрыкнуў адзін з фэрмэрскіх сыноў.
– Пагамані з Кэры, – адказала Лэці. – Я хачу пагаварыць зь сястрой.
Ніхто на гэта не пярэчыў. Яны заштурхнулі Софі ў канец прылаўка, дзе Лэці падняла загарадку й махала ёй рукой, і папрасілі доўга не затрымліваць Лэці. Калі Софі праціснулася за загарадку, Лэці схапіла яе за запясьце й пацягнула за сабой у тыл крамы, у пакой, застаўлены драўлянымі паліцамі з радамі тортаў. Лэці выцягнула дзьве табурэткі.
– Сядай, – загадала яна, неяк расьсеяна паглядзела на найбліжэйшую паліцу, уручыла Софі крэмавы торт і дадала: – Табе можа спатрэбіцца.
Софі апусьцілася на табурэтку, удыхаючы насычаны водар торта й адчуваючы, што можа заплакаць.
– Ох, Лэці! – сказала яна. – Я такая радая цябе бачыць!
– Але, а я радая, што ты сядзіш, – сказала Лэці. – Разумееш, я ня Лэці. Я Марта.
0 notes
Text
Калеі, назіраючы, як Альбеда фліртуе з яе бацькамі, жахаецца. І зусім жахаецца, калі бацькі - абодва! - адказваюць яму.
Цукроза, якая за пару дзён ясна зразумела, што ў Сайна і Цігнары доўгія і стабільныя зносіны, таксама шакаваная.
– Мне так шкада, божа, прабач за паводзіны настаўніка, – ледзь чутна шэпча чырвоная Цукроза.
– Я не разумею... Няўжо яны пасварыліся? Чаму яны так? – у голасе Калеі ледзьве не слёзы. Для дзяўчынкі разлад паміж любімымі татамі здаваўся амаль што канцом света. – Мы мусім зрабіць што-небудзь! Памірыць іх!
– А я паспрабую заняць настаўніка ў лабараторыі або буду хадзіць з імі, - рашуча адказала Цукроза. – Каб у іх было менш часу разам.
Дзяўчыны пераглянуліся і кіўнулі адна адной, падцвярджая план.

***
У выніку паездкі ў Мондштад Калеі добра пасябравала з Цукрозай (яны дамовіліся ніколі не ўспамінаць якія траўмуючыя падзеі іх зблізілі) і даведалася, што ў бацькоў адкрытыя паліаморныя стасункі.
Бачаць Архонты, гэтага яна ведаць пра іх асабістае жыццё не хацела.
І пра жыццё старэйшага Каві. І пра спадара аль-Хайтама. І пра майстра Альбеда. І яна нават думаць не хоча хто яшчэ бываў... з імі.
– Малая ўладарка Кусаналі, – думае пра сябе Калеі, – сатры мне памяць, калі ласка.
– Прабач, мілая, – Нахіда ў сне прыходзіць да Калеі, – аднойчы я ўжо паслухалася цябе, другі раз я рабіць не стану. Будзь радая за бацькоў, яны сапраўды шчаслівыя цяпер.
4 notes
·
View notes
Text
Дзень 2. За 19 снежня 2021
- Скажы, наколькі халодна было ў тую ноч?
Маленькая дзяўчынка з двума тонкімі хвосцікамі смешна прамаўляе гэта. Хоць яна пайшла ў гэтым годзе ў школу, ёй не даецца шэраг гукаў, як бы важна для яе мовы і правільнага вымаўлення гэта ні было. Але ўсё з цягам часу выправіцца.
Так думае жанчына, на якую падобная дзяўчынка. Яны абедзве з акруглымі тварамі і высокімі шчокамі, высокія на свой узрост і тонкія. У іх яркія, пранізлівыя сваёй сур’ёзнасцю блакітныя вочы. У дзяўчынкі зусім светлыя валас��, якім толькі наканавана, магчыма, загусцець, калі прыйдзе час сталець і прыгажэць, хоць дзіцёнкам яна вельмі міла і кранальна выглядае. У яе маці ад прыроды хвалямі ляжаць светла-русыя валасы.
Сёння ў Адрыяны шосты дзень народзінаў, і ён прыпадае на самы кароткі дзень. Яна нарадзілася на досвітку, але гэта азначае толькі, што то было за дзевяць ранку.
А сённяшні дзень вельмі падобны на той, шэсць гадоў таму. Надвор’е бы п’янае, увесь дзень ці завіруха замятае мокрым снегам усё вакол, ці сонца ярка ззяе і амаль па-вясноваму грэе. І сённяшнім вечарам падае снег. У чарговым шторме з моцным ветрам. Так усё і было. Так пачынаўся і той ранак, з моцнага шторму.
Эміліі нікуды не варта было выходзіць, але спіна знатна ныла. Яе муж далёка, ён не адвязе ў радзільню Эмілію, бо ён у чарговай камандзіроўцы. Значыць, трэба самой паўзці ў бальніцу. Амаль інстынктыўна. Застудзіла спіну, відаць.
Імкліва пазбірала рэчы літаральна на дзень-два, бо яшчэ рана было, выйшла ў гэтую непагадзь. Склізка, холадна, мала бачыш праз снег, што валіць у вочы.
Крызіс адбірае ўсё, у тым ліку і грошы, за якія можна дабрацца на таксі. Эмілія паволі ідзе. Метро, ёй трэба на метро.
Паўгадзіны цягнуцца бясконца пякельна, бо спіна не праходзіць. Эмілія роўна нічога не разумее, апроч таго, што сварыцца на сябе за недастаткова добрае дагляданне. Зрэшты, гэта вельмі дзіўна, бо яна асцярожна заўжды апраналася, а падчас цяжарнасці, такой выпакутаванай і доўгачаканай, тым больш.
І толькі ўжо на выхадзе з метро, паволі крочучы да бальніцы, да жанчыны дайшло, што гэта азначала – адчула, як на такім марозе змакрэлі ногі ад вадкасці, што адыходзіць перад такімі падзеямі, як яна чытала.
Эмілія, пераказваючы зараз гісторыю маленькай, не стала паведамляць такія падрабязнасці. Змаўчала і пра свае думкі, бо тую хвіліну памятала бездакорна, напоўненую лаянкай. Як холад ветру ляснуў па нагах, як спіну канчаткова схапіла, як яна ад празмерна моцных адчуванняў і не самых прыемных павалілася наўпрост на асфальт.
- Выйшла з метро, і тут стала зусім дрэнна.
Больш малой на яе шэсць гадоў, лічыла Эмілія, ведаць не трэба было.
Побач былі людзі, зусім чужыя, але лёгкія на спачуванне ды дапамогу. Яны амаль адра��у дапамаглі падняцца і дайсці да бальніцы.
Але холад, трывожнасць, маршрут на нагах ды доўгае трыванне зрабілі сваю справу. Эмілія паспела толькі ступіць у хол, як зразумела, што позна, яна не дацерпіць да палаты…
А наступныя паўгадзіны праляцелі як імгненне, наўпрост ля ўваходных дзвярэй, добра, што былі ўрачы. Так хутка даваць жыццё дзіцёнку, казалі яны, залішне небяспечна, і толькі спачувальна ківалі галовамі, калі нарэшце яе, здаецца, не на сваіх нагах, прывялі да ўрача.
Дзяўчынцы што, дзяўчынка нарадзілася як і мела быць, здаровай ды крэпкай. Але Эміліі здавалася, што ўсё трызненне, ад сонца за акном, што змянялася завірухай, да пякельнага болю ад таго, як, аказваецца, можа яе нават падрыхтаванае цела быць пашкоджана.
І ў гэтым трызненні маланкай узнік знаёмы мужчынскі твар за акном. Змрочны, напружаны. Зрэшты, вось ён бліжэй да яе, а мужчына ў халаце. У пакоі пачынае пахнуць мандарынамі, і цяпер становіцца зразумела: вось тут стаіць яліна ды ляжаць іншыя жанчыны з дзецьмі. Вось-вось прынясуць Адрыяну. Праз дзесяць дзён прыйдзе новы год. Па радыё граюць калядныя ды навагоднія песні. Баліць, нанова баліць, але вяртаецца і разуменне, дзе яна і што з ёй.
Муж нічога не кажа, і яна не задае пытанні, якім цудам ён так рана вярнуўся. Гэта і сапраўды быў цуд, гнаць у такое надвор’е на такой хуткасці, не трапіць у аварыю і паспець у гэты ж дзень убачыць жонку і дачку. Не задае пытанні, не чуе голасу, толькі, бы сляпое кацянё, утыкаецца ў руку, змучаная гэтым нядоўгім, але багатым на эмоцыі ды пачуцці днём.
Не так, як у фільмах паказваюць і не так, як у фільмах апісваюць. Такі вось дзень атрымаўся, Адрыяна. А для атмасферы запалі гірлянду ў пакоі ды зірні ў акно…
2 notes
·
View notes
Photo

Каханачка+Хор Рашчынскага ❤️👌🏻 #дзяўчынкі #хоррашчынскага #нхп❤️ #народнаяпесня #давай_к_нам #разам_мы_моц (at Белорусская Государственная Филармония)
0 notes
Text
Рэгламент
Бег па бездарожжы і крос-кантры велагонка «Ласіная сцежка» Trail running and cross country Bike race "Elk Path"
1. Мэты і задачы
прапаганда фізічнай культуры і спорту сярод насельніцтва і ўцягванне іх у рэгулярныя
заняткі спортам;
умацаванне здароўя і павышэнне фізічнай падрыхтоўкі;
вызначэнне мацнейшых спартсменаў;
2. Дата і месца правядзення.
Спаборніцтвы адбудуцца 23 ліпеня 2022 года ў Полацкім раёне недалёка ад в. Лагуны. Каардынаты паркоўкі: 55.641546, 28.585774 Далей да месца старту па схеме пешшу. Інфармацыйная падтрымка спаборніцтваў http://elkpath.by/ @elpath.by
3. Арганізатары і галоўная судзейская брыгада
Аддзел спорту і турызму Полацкага раённага выканаўчага камітэта Беларуская федэрацыя арыентавання ІП Аўтушка Дзяніс Уладзіміравіч Галоўны суддзя: Навічэнка Антон Уладзіміравіч +375 33 6791705 Намеснік гл. суддзі: Вагін Андрэй Уладзіміравіч +375 33 3591702
4. Праграма спаборніцтваў
40 км (Elite Bike), 20 км (Age Bike), 10 км (Open Bike), 10 км (Kids Bike), 20 км (Elite Trail), 10 км (Age Trail), 5 км (Open Trail), 2 км (Youth Trail), 1 км (Kids Trail), 150 м (Baby Trail).
10:30 - 13:30 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў 11:00 Адкрыццё спаборніцтваў 11.15 Старт Baby Trail на дыстанцыі 150 м (0-6 гадоў) 11:30 Старт Kids Trail на дыстанцыі 1 км (7-9 гадоў) 11:50 Старт Youth Trail на дыстанцыі 2 км (10 - 15 гадоў) 12.30 Закрыццё дзіцячых трас 13:00 Старт Elite Bike на дыстанцыі 40 км 13:15 Старт Age Bike на дыстанцыі 20 км 13:30 Старт Open Bike, Kids Bike на дыстанцыі 10 км 13:45 Старт Elite Trail на дыстанцыі 20 км 14:00 Старт Age Trail на дыстанцыі 10 км 14:15 Старт Open Trail на дыстанцыі 5 км 16:00 Закрыццё ўваходу на 2 круг Elite Bike дыстанцыі 40 км 16:15 Закрыццё ўваходу на 2 круг Elite Trail дыстанцыі 20 км 16:45 Закрыццё трас Bike 40, 20, 10 км 17:15 Закрыццё трас Trail 20, 10, 5 км 16:00 – 17:30 Узнагароджванне і закрыццё спаборніцтваў.
5. Удзельнікі спаборніцтваў
Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 18 гадоў і асобы, якія не маюць супрацьпаказання да фізічных нагрузак. Удзельнікі нясуць персанальную адказнасць за стан свайго здароўя, аб чым пры рэгістрацыі ў дзень старту даюць распіску арганізатарам спаборніцтваў. Удзельнік, які не даў распіску, да ўдзелу ў спаборніцтвах не дапускаецца.
Мужчыны і жанчыны спаборнічаюць асобна.
Удзельнік пры рэгістрацыі на сайце спаборніцтваў асабіста выбірае, у якім заездзе ці забегу ён удзельнічае:
Elite Bike - Мужчыны / Жанчыны (18+)
Age Bike
Возрастная группа – Мужчыны / Жанчыны (18-39)
Возрастная группа – Мужчыны / Жанчыны (40+)
Open Bike – Мужчыны / Жанчыны (14+)
Elite Trail - Мужчыны / Жанчыны (18+)
Age Trail
Возрастная группа – Мужчыны / Жанчыны (18-39)
Возрастная группа – Мужчыны / Жанчыны (40+)
Open Trail – Мужчыны / Жанчыны (16+)
Для рэгістрацыі ў цэнтры спаборніцтваў удзельніку неабходна прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, правы кіроўцы, студэнцкі білет, пасведчанне аб нараджэнні, пенсіённае пасведчанне).
Дзіцячыя заезды
Kids Bike
Хлопчыкі / Дзяўчынкі (10-15)
Дзіцячыя забегі
Baby, Kids, Youth Trail
Хлопчыкі / Дзяўчынкі (0-6)
Хлопчыкі / Дзяўчынкі (7-9)
Хлопчыкі / Дзяўчынкі (10-15)
Бацькі могуць суправаджаць сваіх дзя��ей у праходжанні трасы. Дзяцей узростам да 6 гадоў павінны суправаджаць дарослыя. Пры рэгістрацыі адзін з бацькоў павінен падаць:
Дакумент, які сведчыць асобу аднаго з бацькоў і дакумент які сведчыць асобу дзіцяці.
Распіску аб персанальнай адказнасці аднаго з бацькоў за стан здароўя дзіцяці (будзе выдавацца на месцы старту).
6. Умовы правядзення спаборніцтваў
Кожнаму ўдзельніку будзе прысвоены нумар з электронным чыпам. Нумар павінен быць замацаваны на грудзях, стырне ровара ўдзельніка такім чынам, каб ён быў бачны суддзям на працягу ўсёй дыстанцыі.
Старт і фініш кожнага ўдзельніка будзе фіксавацца электроннай сістэмай хронаметражу, і дублявацца на відэакамеру. Праходжанне ўдзельнікам дыстанцыі будзе кантралявацца суддзямі.
Час старту і спіс удзельнікаў будуць на сайце спаборніцтваў http://elkpath.by/ а таксама размешчаны на стэндзе інфармацыі ў цэнтры спаборніцтваў.
Даўжыня дыстанцыі ў групе Elite Bike складае 40 км (2 круга па 20 км). Даўжыня дыстанцыі ў групе Age Bike - 20 км (1 круг). Даўжыня дыстанцыі ў Open Bike групе - 10 км (1 круг). Даўжыня дыстанцыі ў Kids Bike групе - 10 км (1 круг).
Даўжыня дыстанцыі ў групе Elite Trail складае 20 км (2 круга па 10 км). Даўжыня дыстанцыі ў групе Age Trail - 10 км (1 круг). Даўжыня дыстанцыі ў Open Trail групе - 5 км (1 круг). Даўжыня дыстанцыі ў Youth Trail узросту 10-15 гадоў - 2 км (2 круга) Даўжыня дыстанцыі ў Kids Trail узросту 7-9 гадоў – 1 км (1 круг) Даўжыня дыстанцыі ў Baby Trail узросту 0-6 гадоў - 150 м (1 круг)
Пераможцы і прызёры вызначаюцца па найменшым часе, затрачаным на дыстанцыі.
7. Харчаванне на дыстанцыі
Нашых спартоўцаў будзе акрыляць Red Bull
На дыстанцыі Bike (40, 20 км) і Trail (20, 10 км) будуць знаходзіцца пункты харчавання (садавіна, вада, ізатонік).
Bike:
40 км - 6 пунктаў з пітной вадой, 2 пункты харчавання. 20 км - 3 пункты з пітной вадой, 1 пункт харчавання. 10 км - 1 пункт з пітной вадой.
Trail:
20 км - 4 пункты з пітной вадой, 2 пункты харчавання. 10 км - 2 пункты з пітной вадой, 1 пункт харчавання. 5 км - 1 пункта з пітной вадой.
8. Выдаткі на правядзенне спаборніцтваў
Рэклама мерапрыемства, разметка дыстанцыі, аплата харчавання суддзяў, хранаметраж, канцылярскія выдаткі і прызавы фонд фарміруецца са стартавага ўзносу і спонсарскай дапамогі арганізацый. Усе выдаткі па ўдзеле ў спаборніцтвах нясуць самі ўдзельнікі ці камандзіруючыя арганізацыі.
9. Узнагароджанне
Усе ўдзельнікі спаборніцтваў на фінішы атрымліваюць медаль фінішэра. Elite Bike, Elite Trail - пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі і грашовымі прызамі. Age Bike, Age Trail - пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі і прызамі ад партнёраў. Kids Trail, Youth Trail, Kids Bike - пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі. Baby Trail - усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца падарункамі на фінішы.
10. Рэгістрацыя ўдзельнікаў і аплата стартавага ўзносу
Падаць заяўку і аплаціць стартавы ўзнос можна ў раздзеле РЭГІСТРАЦЫЯ
Кожны ўдзельнік пры рэгістрацыі атрымлівае стартавы пакет, у які ўваходзіць:
памятны медаль фінішэра;
стартавы ��умар з чыпам хронаметражу і шпількамі;
буклет з неабходнай інфармацыяй аб страце;
спонсарскія падарункі;
анлайн вынікі;
пункт харчавання: садавіна, ізатонік, прысмакі (Bike 40, 20 км, Trail 20, 10 км);
пітная вада на фінішы;
пераапранальні;
туалет;
першая медычная дапамога.
Памеры стартавых узносаў за чалавека ў залежнасці ад пазіцыі ў дзень рэгістрацыі:
Elite Bike (40 км)
для першых 20 рэгістрацый - 27 руб.
для 21-50 рэгістрацый - 32 руб.
для 51-80 рэгістрацый - 37 руб.
для 81 і далей рэгістрацый - 42 руб.
Age Bike (20 км)
для першых 20 рэгістрацый - 27 руб.
для 21-100 рэгістрацый - 32 руб.
для 101 і далей рэгістрацый - 37 ��уб.
Open Bike (10 км)
для первых 20 регистраций – 27 руб.
для 21-70 регистраций – 32 руб.
для 71 и далее регистраций – 37 руб.
Kids Bike (10-15 гадоў 10 км)
для першых 20 рэгістрацый - 18 руб.
для 16-30 рэгістрацый - 22 руб.
для 31 і далей рэгістрацый - 27 руб.
Elite Trail (20 км)
для першых 20 рэгістрацый - 27 руб.
для 21-50 рэгістрацый - 32 руб.
для 51-80 рэгістрацый - 37 руб.
для 81 і далей рэгістрацый - 42 руб.
Age Trail (10 км)
для першых 20 рэгістрацый - 27 руб.
для 21-100 рэгістрацый - 32 руб.
для 101 і далей рэгістрацый - 37 руб.
Open Trail (5 км)
для першых 20 рэгістрацый - 27 руб.
для 21-70 рэгістрацый - 32 руб.
для 71 і далей рэгістрацый - 37 руб.
Kids, Youth Trail (7-9 гадоў 1 км, 10-15 гадоў 2 км)
для першых 20 рэгістрацый - 18 руб.
для 16-30 рэгістрацый - 22 руб.
для 31 і далей рэгістрацый - 27 руб.
Baby Trail (0-6 гадоў 150 м)
бясплатна.
Апошні дзень падачы заяўкі і аплаты стартавага ўзносу 18.07.2022 (пры наяўнасці месцаў). Змяненні ў заяўках прымаюцца па 10.07.2022 (замена на іншага ўдзельніка). Колькасць месцаў у кожнай групе абмежавана! У выпадку няяўкі - аплата за стартавы ўзнос вяртацца не будзе. Ёсць таксама магчымасць зарэгістравацца ў дзень спаборніцтваў (пры наяўнасці месцаў), +50% да крайняга кошту заяўкі. Падарункі фінішэра будуць дасланыя па пошце.
11. Бяспека
Удзельнікі Bike груп павінны быць з зашпіленымі шлемамі падчас перамяшчэння на ровары.
Удзел у заездах на роварах з электрычным прывадам або іншымі маторамі забаронены ў мэтах пэрсанальная бяспекі і бяспекі іншых удзельнікаў на трасе.
На арэне спаборніцтваў будзе знаходзіцца хуткая медычная дапамога, МНС, міліцыя. На дыстанцыі будуць знаходзіцца суддзі. Строга забараняецца зрываць і маскіраваць маркіроўку. У выпадку пагрозы жыццю і здароўю асабіста ўдзельніку або камусьці іншаму, удзельнік абавязаны неадкладна паведаміць аб гэтым суддзі, заставацца на месцы да прыбыцця першай медычнай дапамогі.
Удзельнік на дыстанцыі Elite Bike 40 км і Elite Trail 20 км павінен пераадолець першы круг (20 км, 10 км) не болей чым за 2 гадзіны 30 хвілін. Удзельнікі, якія не ўклаліся ў ліміт першага круга, не дапускаюцца да выхаду на другі круг.
Кожны ўдзельнік нясе асабістую адказнасць за праходжанне трасы, дазваляецца выкарыстанне GPS прылад, асабістых картаграфічных матэрыялаў, компаса і іншых сродкаў навігацыі. Загадзя ў раздзеле трасы будзе размешчаны GPS трэк трас, якія пры неабходнасці можна спампаваць.
Усім удзельнікам пры пераадольванні дыстанцыі рэкамендуецца мець пры сабе сродак мабільнай сувязі.
12. Экспа
На арэне спаборніцтваў будзе прадугледжаны гандаль грамадскага харчавання, а таксама будзе прадстаўлена прадукцыя нашых партнёраў.
13. Парадак падачы пратэстаў і іх разгляд
Удзельнік можа апратэставаць вынік спаборніцтваў у выпадку парушэння правілаў спаборніцтваў або судзейскіх памылак, якія прывялі да істотных зменаў у асабістых выніках, а таксама ў выпадку няправільнага допуску ўдзельніка да гэтых спаборніцтваў.
У гэтым выпадку не пазней, чым за 30 хвілін да пачатку ўзнагароджвання, падаецца пісьмовы пратэст з указаннем пунктаў правіл, якія былі парушаны, на імя Галоўнага суддзі.
Пратэсты разглядаюцца Галоўным суддзёй спаборніцтваў і яго намеснікам. Несвоечасова пададзеныя пратэсты не разглядаюцца.
14. Фотаздымка, відэаздымка
Пад час правядзення мерапрыемства будзе працаваць фота і відэа аператар. Фатаздымкі і відэа будуць размешчаны на нашым сайце ў раздзеле МЕДЫЯ.
15. Хранаметраж
На спаборніцтвах выкарыстоўваецца сістэма электроннага хронаметражу. Стартавы нумар, які ўдзельнік атрымаў у стартавым пакеце, павінен быць надзейна замацаваны на грудзях. Чып электроннай адзнакі, які прымацаваны да нумара нельга змінаць, гэта можа прывесці да выхаду яго са строю.
16. Транспарт
Прыехаць да месца старту можна:
Асабістым транспартам.
Сумесна са спадарожнікамі. Шукайце адзін аднаго ў суполцы http://vk.com/elkpath
Маршрутным таксі з Мінска да прыпынку (http://naminsk.by http://npm.by)
Аўтобусам «328» Наваполацк-Азіно (Наваполацк – Кацельна).
Аўтобусам «285» Полацк-Клясціцы-Расоны (Аўтавакзал Полацк – Аўтастанцыя «Расоны»).
Аўтобусам «292» Полацак-Боркі (Аўтавакзал Полацак – Боркі).
Таксама прадугледжаны трансфер да арэны спаборніцтваў і назад, пра гэта можна даведацца падрабязней у раздзеле ТРАНСФЕР на нашым сайце.
17. Дзіцячы садок
У цэнтры паборніцтваў прадугледжаны дзіцячы садок.
Калі ваша арганізацыя хоча рэкламаваць сябе на нашым мерапрыемстве, неабходна звярнуцца па тэлефоне +375 33 6791705 ці напісаць нам на электронную пошту [email protected]
ДАДЗЕНЫ РЭГЛАМЕНТ З'ЯЎЛЯЕЦЦА АФІЦЫЙНЫМ ЗАПРАШЭННЕМ НА СПАБОРНІЦТВЫ.
0 notes
Text
Gyllene Tider - Kiss From A Stranger (Пацалунак з незнаёмай)
Anyone who ever had a heart, Should know what is like Anyone who ever been in love, Should know what is like I've made up my mind 'cause it feels like the first time, I steal a kiss from a stranger, yeah Two people shouldn't be alone, And girl we're running out of time I've gotta know what's inside A woman's heart, and inside of mine You've made up my mind Cos it feels... Just emotion away Just emotion away
You've made up my mind You’ve made up my mind 'cause it feels like the first time, yes it feels like the first time, Feels like the first time, I steal a kiss from a stranger, baby From a stranger, Kiss from a stranger.
Кожны, хто хоць калі-небудзь не быў бессярдэчным, Павінен ведаць, на што гэта падобна. Кожны, хто калісь быў закаханы, Павінен ведаць - як гэта. І я рашыў зрабіць гэта. Бо гэта - як быццам упершыню: Я скраў пацалунак у незнаёмкі. Два чалавекі не павінны быць адзінокі. Роўна як і дзяўчынкі, у якіх няма часу! А мне варта ведаць, што ўнутры Жаночага сэрца і што ўнутры ў мяне. Ты дапамагла мне адважыцца, Бо адчувалася гэта, быццам... Проста ўсе эмоцыі - вонку.
Ты дапамагла мне намагчыся, Бо адчуваў я сябе, быццам гэта ўпершыню... Так, як быццам здарылася ўпершыню! Здарылася ўпершыню: Я скраў пацалунак у незнаёмкі... мілая. У незнаёмкі. Пацалунак з незнаёмай.
0 notes