гэта не мова, гэта не мастацтва, гэта проста чорныя дрэвы на празрыстым фоне.
Don't wanna be here? Send us removal request.
Text
Зорнага чараўнiцтва зрабiлася нам недастаткова. Мы зрабiлi Новыя Зоркi. Штучны Задыяк. Запалiлi ружовыя лiхтары, каб ноччу iх свет падаў скрозь фіранкі на нашыя целы, зачароўваў нас, каб мы на якое iмгненне забывалiся, што нашыя рукi i ёсць крынiца гэтага вядзьмарства.
0 notes
Text
Рапс, бэз, ды маленькая лясная кветачка – усё гэта я жадаў прадэманстраваць табе, але мы недзе згубiлiся.
0 notes
Text
Гэтае сьвятло бывае толькi ўзiмку, толькi ў гэты час. Сьвятло жоўтае, амаль што цеплае, быцаам абяцанне, быццам на самой справе. Памятаеш, як вось у гэтае сьвятло мы хадзiлi шукаць вершы, якiя нехта напiсау рознакаляровымi фарбамi на дарозе, што скаваў скварун. Урэшце адшукалi. Не памятаю аб чым яны. Мабыць пра русалак? Крыху сумна, бо анiяк не ўхопiш гэты дзень. Мабыць гэта i ёсць сапраўднае, праўдзiвае. Не тое, што ўлетку. Але ж усё роуна нiбы абяцанне, што недзе ёсць таемнае месца, дзе нам будзе добра. Пад жаўтаватай травой з тоўстымi сцябялямi, дзе пахне снегам, мокрым, у крупiнках. I гэтае сьвятло недзе за хвоямi. I дарога.
0 notes
Text
Сёння ноччу, бліжэй да цёмнай раніцы, я зрабіў крок на самую апо��нюю прыступку. Апошняя прыступка нічым не адрозніваецца ад усіх папярэдніх, яна звычайная, і я ведаў, што аднойчы наступлю на яе. Гэта было зусім не страшна, да нават неяк штодзённа. Напэўна, я б не хацеў памятаць пра гэта, але лепш памятаць. Я спусціўся на велізарнае пустое плато цёмна-чырвонага крэменю. Я стаю і гляджу вакол як у пачатку шляху, ці як тыя двое ля вакна зверху.
0 notes
Text
Цi разважаў ты калi небудзь аб тым, што ў намалеваных дзяўчынак у акулярах увогле няма вачэй?
0 notes
Text
Вось яшчэ ўчора iшоў, ды глядзеў на тое дрэва, гэта iва такая з вельмi шырокiм, падвоеным ствалом, быццам ложак там. А аднойчы самы вялiкi з нас палез угару, на самыя танюткiя галiнкi i сьмяяўся нам адтуль. Сення ж iшоў з леса iншай сцежкай, прагналi мяне адтуль сабакi, i бачу: чацвера з пiлой папiлавалi iву, быццам адну руку адрубiлi, адзiн тоўсты ствол. Злуюся на iх ды на сябе. Бачу зрэз, бачу, што захварэла iва, вiльгаццю налiлася адна рука i мабыць неўзабаве упала б. Нажаль так. Побач убачыў хлапчука, надобнага на майго старога сябра, якога ўжо больш няма.
0 notes
Text
Ішлі па шляху да паселішчаў. Карычневыя, круглыя, шэрыя. Праз палі, побач з хатамi. Ставілі на дорагах ля мастоў ступні, каб напалохаць. У рады шмат ступняў, бы загiнула войска. Дзеці бралі дрыны й iшлі біцца. Куды яны ідуць? Бо калі ўсіх з'есці - не мэта, то павінна быць іншая мэта. Мы зразумелі. Яны ідуць да Вялікага дрэва. Не вельмi дакладна, але так мы яго назвалi. Паветра ўздрыгнула ды ахнула. І ў гэты момант Вялікае дрэва вырасла над намі і мы згубіліся ў ім. Сярод тоўстых доўгіх каранёў пацёк агонь і лістота асвяцілася. Мы селі ў лодкі ды паплылі па агню. Далей нiчога не памятаю.
0 notes
Text
Цябе ў квадраце вакна. Ды цябе ў квадраце вакна. Неверагодна ўявiць, што там, за столькi крокаў, што й не пералiчыць такiя ж квадраты. Ля мора. Мо-ра. Ля акiяна. Нават на востраве, пра якi ну зусiм нiчога не зразумела ты ў квадраце вакна. Ды ты ў квадраце вакна. Вецер, якi сустракаў мяне сёння не ведае аб гэтым. Вецер, якi ляцеў хутка ды далека не ведае пра акiян. А я ведаю, таму мне i сумна. Але ён нясе мне нешта iншае, нешта злучальнае. - Цi ты дурны, - кажа, - Цi ты згубiўся? - Так, - адказваю, - Так. Але бачыш, я адуль, з до-ма выйшаў. - Цi мабыць з мо-ра? Сьмяемся. Так здараецца кожную ранiцу.
0 notes
Text
Ажыны драбнюткiя, па тры, цi нават па адной кропельке на ягадзе. Шукаю iх, але не вельмi пiльна, бо сорамна ўсе адшукаць, няхай застанецца адна-другая таемная. Я бы пяшчотны кажалуп кожную адрываю, нюхаю ды ем. Заўважаю, што нiчым салодкiм не пахне ўвогуле. Цi то травой, цi то нават соллю. Не ведаю як растлумачыць. Ягадай пахне. На пэнзлiк гэты колер. Вось ён тут. I тут. А ў тваiх вачах зусiм яго няма. У iх цi то агрэст, цi то тая белая парэчка. Часам толькi ёсць, калi сядзiм каля вогнiшча ўвечары. З зараснiкаў нехта паказвае табе далонь. А ты робiш выгляд, што не заўважаеш, каб мяне не спалохаць.
0 notes
Text
Схаваў, усё схаваў і гэта быццам бы добра і правільна. Пахне холадам ды волкасцю. Я больш ніколі не пагаджуся, што гэта прыгожа. Гэта нешта іншае. Не важна які месяц. Вечны люты. Я заходжу ў парадную, падымаюся па прыступках і шукаю цябе, гледзячы ў акенца. Тут некалі жыў мой сябр. Тут некалі жыў я сам. Кот, падобны на маленькі сумёт.
0 notes
Text
1.Размяшчэнне і найменне берагоў ракі залежыць ад таго з якога боку ў цябе твар. 2. Калі я бачу дзяўчыну ў чорнай сукенцы, то заўсёды блытаю яе з табой, хоць ты не носіш чорных сукенак. Прынамсі такіх.
0 notes
Text
Засынаючы, ён часта ўяўляў сабе адно і тое ж. Нейкі ўмоўны востраў з жаўтлява-белым пяском і светла-сіняй лініяй акіяна. Ён не любіў тропікі з іх буянствам расліннасці і жыўнасці, таму фон берагавой лініі складаў нязыркі муар дрэў, якіх не было нідзе на свеце. Так ён і ляжаў на пяску, слухаючы павольнае дыханне акіяна. Заўсёды зусім адзін. Але сёння здарылася так, што ён сядзіць з ёй на пірсе цёмнага дрэва, спіной да спіны, адчуваючы соль і драбнюткія пясчынкі на скуры, і па памяці малюе яе партрэт. Вуглём на лісце тоўстай паперы.
0 notes
Text
Жыхар поўдня: Кажуць, што на поўначы жывуць трое: першы саджае яблынi ў цвёрды пясок, ён сам подабны да жоўтага дрэва, другi спускаецца ўсё нiжэй i яго нiхто не бачыў ужо колькi часу, трэцi будуе з вады муры, але тое хлусня, бо як з вады нешта збудуеш?
0 notes
Text
Дом наш стаiць на гары. Амаль з самага верху. Аднойчы ехалi мы з дзедам на ровары, усё хутчэй ды хутчэй, i цi тое кола падпрыгнула, цi дзед не туды кiраваў, але мы паляцелi на зямлю, у траву. Я малы – перакулiўся ды ўскочыў, а дзед павалiўся бы старое дрэва, ды ляжыць нерухомы. Зламаўся! Забiўся! Бягу да яго, а ён ляжыць, ды ўсьмiхаецца. - Дай, Ванька, руку!
0 notes
Text
Калi б не хмары, дык не ўзброеным вокам убачыў пляяду. Вось гэтак са старэйшай дачкой Атланта я i сустракаў Дзень зламаных парасонаў.
0 notes
Text
Падыйшоў на вакна ды й ўбачыў белыя дзьмухаўцы. Як хутка перасталi быць жоўтымi, усяго адна ноч.
0 notes