el-hit-wen
el-hit-wen
Elhitwen
8 posts
Don't wanna be here? Send us removal request.
el-hit-wen · 5 years ago
Text
Tumblr media
https://drive.google.com/file/d/1zXkwZQWoLLex4sQVBvaX0RBMDxLTD12-/view?usp=sharin
Уратуйся ад гэтага полымя! – 
Ціха енчыў трывожны розум. 
Ёсць пад зорамі ўсё сёння... заўтра ж – адно імя. 
Калі вольнай быць зможаш, як вецер, – спасцігнеш ўсё шчасце ў сусвеце. 
І ляці, не звязаўшы душу́... тваё полымя ў сэрцы – ўсяго толькі зменлівы шум.
2020
0 notes
el-hit-wen · 5 years ago
Text
Tumblr media
https://drive.google.com/file/d/1wpT8JyBINWV1nWXvba7bMR6-Dz3BVLZo/view?usp=sharing
Мітусня шэраг дзён робіць шэрым.
Па гадзінніку бегаюць вочы,
Пакуль дзесьці зіхцяць дні і ночы.
Ні дарогі, ні мэты, ні меры.
Я калісьці згубіла песню,
Гэты сон затуманіў мне зрок.
І не бачна было праз няведання змрок,
Як, сябе ўзвялічыўшы, падаеш ў бездань.
Але ў вечным спакоі сусвету
Дождж калісьці шуміць і у кронах сухіх.
Дазволь жа вярнуцца да стоп тваіх,
Распусціцца у водары кветак!
І калі супраць сонца спынюся,
Акрапі мае вочы і душу.
Тады човен пакіне сушу.
Тваю песню пачуўшы,
Прачнуся.
2019
0 notes
el-hit-wen · 5 years ago
Text
https://drive.google.com/file/d/1Rk3r2iO2A03i5I1KrWTdjMGP1VmgarH8/view?usp=sharing
Дзе ветры, дзе бура, дзе цяжкія хмары
Над ціхімі дрэвамі ў садзе маім?
Тут сонца заззяла... Няўлоўныя чары
Разліліся з ветрам па лісці жывым.
Цвіце мілы сад... і нават ў час позні
Тут спевы птушыныя поўняць мой слых.
...Вось толькі мне зараз ужо не адрозніць
Сонца ад светлых вачэй тваіх.
2018
0 notes
el-hit-wen · 5 years ago
Text
Хвілінная стрэлка хіснулася ў небе.
Паветра працяла цяжкая пагроза.
За песняй трывожнай прыціх птушак шчэбет.
Планету ў абдымкі сцягнулі марозы.
Сонныя вочы, пабачце ўсе фарбы!
Вушы, паслухайце песню сусвету!
Душа, будзь жывой, сэрца грукату вартай!
Думкі, ў нябёсы ўздыміцеся з ветрам!
...Да чаго ты прыгожы, дзіўны свет ў ціхі час начны.
І кожны твой гук трапяткім жыццём дышыць.
Перавесці б гадзіннік, што бязлітасна лічыць:
                                                "Засталося роўна
                                                        Дзве хвіліны
                                                          да поўначы".
2018
0 notes
el-hit-wen · 5 years ago
Text
Tumblr media
Зіхоткую песню спявала світанне.
Пачуўшы нясмелы птушыны напеў,
Прачнулася сонца, умылася ззяннем
Крыніц, што прынёс сакавіцкі павеў.
І скінула сонца туманы з нябёсаў —
Расквеціла неба празрысты блакіт.
Праменнем будзіла ад сну голас плёсаў,
Расчэсвала вецце бяроз і ракіт.
...У ветрыку хвалях чуваць, як спяваюць
Узнёслую оду жыццю... О вясна!
Дык вось чаму дрэвы штогод засынаюць,
Хаваюць жыццё сваё ў марах і снах:
Каб прачнуцца ў паветры, сатканым праменнем,
Нагбом піць птушыныя спевы з крыніц.
І жыць немажліва шчымлівым імгненнем:
Ў ім шчасця — як ў кошыку ўвосень брусніц.
Каб пачуць, як спявае зіхотка світанне.
Як пад звонкі птушыны напеў
Прачынаецца сонца, ўмываецца ззяннем
Тых крыніц, што прынёс сакавіцкі павеў.
2016
0 notes
el-hit-wen · 5 years ago
Text
Tumblr media
https://drive.google.com/file/d/1X1q_WDBZdYJN8jQGxCL5pgayNnmf3X1s/view?usp=sharing
Сëння хмары схавалі неба,
Мае вочы адбілі аблокі.
Як заўсëды, ты просіш хлеба.
З хлебам - цукар ды мëд салодкі.
Але стома ўжо легла на плечы,
Можа, спынімся хоць на хвіліну?
Сядзем... Мовай тваëй, чалавечай,
Пагаворым... Ты бачыш галіну
З лісцем светлым, дрыготкім, жывым,
З песні сонца і ветру сатканым?
У тым свеце, што клічаш "сваім",
Яна моліць аб кроплі пашаны
Сярод мëртвых абпаленых дрэў.
Гэта плата твая? Ды й годзе,
Ты не  ўмеў, не жадаў, не хацеў
Быць са мною стагоддзямі ў згодзе.
Смецце, пыл, бруд смяротны ты слаў
Дзе падалей ад роднае хаты.
На жывым маім сэрцы з траў
Будаваў хмарачосы-краты.
У артэрыях знікла кроў -
Мора траціць крыштальныя рэкі,
Што згубілі свой шлях дамоў
А, згубіўшыся, зніклі навекі.
Ты пакінуў на целе маім
Незагойныя рваныя раны.
У атручаным свеце сваім
Ты заснуў і забыў пра заганы...
Сëння хмары схавалі неба,
Мае вочы адбілі аблокі,
Як заўсëды, ты просіш хлеба,
З хлебам - цукар ды мëд салодкі.
Мне даўдано лëг цяжар на плечы,
Калі стрэнемся зноўку, здалля
Прасіць мовай тваëй, чалавечай
Я аб літасці буду.
                                                                    Зямля.
2016
0 notes
el-hit-wen · 5 years ago
Text
Tumblr media
https://drive.google.com/file/d/1d7Ob7gXwmubrMdGtIz7PfwFyUXYujMLr/view?usp=sharing
Паветра, сатканае сонцам,
Абдымае пяшчотна зямлю.
Па дарозе, што ў далеч віецца,
Паветра, сатканае сонцам,
Разам з водарам траў разліецца…
Зноў у памяці вобраз злаўлю:
Як паветра, сатканае сонцам,
Абдымае пяшчотна зямлю.
2015
0 notes
el-hit-wen · 5 years ago
Text
Tumblr media
Мяккі водар чэрвеньскіх кветак, 
Човен ў плыні сцюдзёнай вады,
Золкі ранак, звонкае рэха
Мары той, што жыла… ці заўжды?
Птушка вольная рвецца у неба,
Хоць не бачыла шчэ вышыні.
Можа ў небе чысцей паветра?
Мо там сонца бліжэй прамяні?
Шэры вецер хістае галіны,
Марны пыл разнясе па зямлі.
То чаканне… Хвіліны, гадзіны…
Як лісты на халоднай раллі.
Крылы, воля, светлае неба
І бязмежны прастор вышыні.
І знікае за хмарамі глеба,
Сонца дорыць свае прамяні.
Снег ляціць, ападае на плечы,
І рака была колісь жывой,
І на вейках лёд… Простыя рэчы
Вобраз мілы прыносяць… з тугой.
Сонца крылы пячэ. То не доля
Малой птушкі - ляцець да нябёс…
“Птушка вольная”… ўся твая воля -
Толькі клетка з мар, думак… “Не лёс”…
2015
0 notes