Tumgik
#Sarıçınar
xaniro · 1 year
Text
Ад аўтара
Прывітанне, мой дарагі чытач. Вітаю цябе ў часопісе "Запіскі вандроўніка ".
Сёння я раскажу табе новую гісторыю пра снежнае падарожжа.
Fpv відэа/фота Станіслаў Панюта.
Аўтар тэксту (с) Аксана Машара.
Tumblr media
Падарожжа на народзіны.
Сарычынар
25 Студзеня
Я люблю зіму. Не толькі таму, што нарадзілася студзёнай раніцай, не. Люблю за мароз, які малюе на вокнах, за бліскучыя пад месяцам галінкі і канешне, за снег. Люблю зіму за цёплый дом і комін, за нейкую незвычайную ўтульнасць. Ну і так, канешне, таму што святы ў нас.
Па традыцыі мы адправіліся ў новае падарожжа.
Tumblr media
Арлы
Мы накіроўваліся ў бок лікійскай сцежкі.
Дарога ўздымалася ўверх вялікімі курчавымі лініямі. Зялёная траўка прабілася з-пад ружовай зямлі і выхвалялася сваім яркім колерам. А ў нябёсах над намі павольна лётаў гаспадар неба - арол. Вось яно, прывітанне прыроды.
Хутка асфальт скончыўся і мы апынуліся па калена ў гразі. Так, я не жартую, глядзіце самі.
Tumblr media
Было адчуванне, што гэта не Студзень зусім, а красавік.
Канешне, ехаць было не вельмі зручна, але дзе-нідзе нас сустракаў кавалачак снегу і гэта надавала новых сілаў.
Калі мы даехалі да вёсачкі, вырашылі пакінуць байк і пайсці на сваіх уласных.
Навокал нас была звычайная турэцкая вёсачка. Людзей не было відаць, толькі дым з комінаў. Сонейка грэла, а на гарызонце тырчалі горы.
Першы сябар
Праз некаторы час з пераду мы заўважылі сабаку. Яна была вялікая, ішла вельмі марудна, бо была вельмі худая. Мы дагналі яе і вырашылі пакарміць крыху. Бедная жывёла баючыся падыйшла да нас з'ела ўсё, што мы ёй далі. У такія моманты сэрца разрываецца.
Калі ласка, не кідайце жывёл, а калі ёсць магчымасць, дык пакарміця, дайце ласкі.
Tumblr media
Сустрэча з правадніком
Толькі мы завярнулі за рог, як убачылі новую сабачку.
Невялікая, яна паходзіла на тер’ера. Ківала хвосцікам,глядзела сваімі бурштынавымі вачыма прама ў душу і пабегла за намі. Спачатку яна крыху пабаівалася нас але з часам звыклася. Нават дала сябе пагладзіць.
Тым часам дзесьці далёка Сарычынар паказала сваю вяршыню. Стала зразумела, што ісці нам яшчэ вельмі доўга.
Бігль
Паабапал бруднай дарогі тырчалі снежныя пікі. Цвёрдыя, як каменне. З мяне ростам. Такога я не бачыла. Выглядала цікава. Ізноў касмічныя матывы.
Tumblr media
Хутка гразь скончылася і пачаўся пан снег. Там мы і сустрэлі яшчэ адну сабаку. Па мне, яна выглядала як бігль, але я не зусім разбіраюся ў пародах сабак. Глядзіце самі.
Tumblr media
Наш Добі (сабака, якая ўжо шла з намі), быццам была знаёмая з Біглем. Яны хутка павіталіся і ўжо бегалі туды сюды. Так у імгненне ў нас стала дзве сабакі. Сачыць за імі было файна. Яны чакалі адна адну і чакалі нас. Мы ішлі бадзёра і весела. Усе побач.
Шлях на вяршыну
Снег на шляху быў дзесьці па калена. На ім віднеліся зацвярдзеўшыя сляды ад снегахода.
Елкі, сосны ды кедры на вышыні сталі іншымі, больш прамавугольнымі. Увогуле адмецілі нейкі новы від ялінкі.
Мы ішлі без перапынку, каб паспець да захаду сонейка. І ўжо хутка ўбачылі вышку.
/ На самой вяршыне Сарычынар стаіць вышка. Калісьці яна выкарыстоўвалася людзьмі, нават, было відаць, што там ішла праца, жылі лбдзі. Але зараз яна тырчыць на вяршыне, як адбітак мінулага. /
Здавалася, што вось яшчэ крыху і мы дайшлі. Але серпанцін усё закручваўся. Ісці было цяжка. Нашыя бадзёрыя сябры былі побач, мы бачылі, што сабакі таксама стаміліся і ім трэба папіць, паесці ды адпачыць крыху.
Таму мы сабралі моц і з большая рашучасцю накіраваліся ўперад.
Сарычынар
Шлях на вяршыню заўсёды складаны, але вельмі прыгожы. І калі прыходзіш на кропку, тую, на якую хацелася, адчуваеш, як за спінай растуць крылы. Мы ўзняліся на вышыню ў 1870 метраў над узроўнем мора. Стаміліся. Але яно таго каштавала.
Пасля невялікага сняданку, нашыя сябры ляглі на сонейку пад дрэва на адпачынак. Мы залезлі на дах нейкага будыначку, здымалі фота/відэа і проста насалоджваліся відамі. А яны былі неверагоднымі. Блакітнае мора, якое злівалася з небам. Сонечныя праменні тырчалі праз горы нібы пальцы вялікага васьмінога. Зялёныя дываны - кедрыкі на ружовых скалах пахадзілі на дзікія джунглі.
Усё побач давала тое самае пачуццё жыцця, цяперашняга моманту. Пачуццё жадання і надзей, мар і кахання.
Tumblr media
Лібрэта
Часу заставалася зусім трошкі. Трэба было вяртацца. Нашыя сябры былі побач з намі. Я з’ехала з снежнай горкі, зрабіла анёльчыка і яшчэ раз парадавалася за снег.
На шляху мы сустрэлі кампанію мужчын, яны раскінулі табурэтачкі, столікі і пілі гарбату. А яшчэ кармілі нашу першую сабаку, тую худзенькую, памятаеце?
На сэрцы стала цёпла.
Магія
Наша сцежка ў залаты час выглядала магічна. Цёплыя жоўтыя ды залатыя колеры мігцелі на блакітным снезе. Неба станавілася бэзавым. Чароўны час. І гэты марозік на шчоках. Цуд!
Час развітвацца
Мы выйшлі да вёскі побач з нашымі Добі і Біглем. І хай мы былі знаёмы толькі некалькі гадзін. Але мне падалося, што мы сталі сябрамі.
Дзве сабакі прайшлі з намі ўвесь шлях туды і назад. І развітвацца было цяжка.
Калі вы чыталі "Маленькага прынца ", вы разумееце, аб чым я. А калі не чыталі, мая рэкамендацыя прачытаць гэты твор.
Tumblr media
Амаль што стрымаўшы слёзы, мы паехалі дамоў.
У сэрцы і ў душы булькала каханне - адзін да аднаго, да новых сяброў, да жыцця.
Усім мір🤙🏻
З любоўю ў сэрцы, Аксана Машара.
0 notes
izmirlii · 2 years
Text
YouTube'da "Pınar Sarıçınar" videosunu izleyin
youtube
2 notes · View notes
cumgok · 3 years
Photo
Tumblr media
İyi bayramlar 🍬 🎶. . 📍 Sarıçınar TRT vericisi #antalya. . #antalya #trekking #hiking #dağ #dağcılık #climbing #kamp #camping #likyayolu #doğayürüyüşü #olimpos #tahtalı #tekirova #çıralı #gelidonyafeneri #korsankoyu #tazikanyonu #tazıkanyonuturu #eşşekköprüsü #manavgat #beşkonak #bilgelikvadisi #börtüböcekgezi #antalyahakkında #antalyazamanı #antalyaaşkı (Sarıçınar Trt Verici Istasyonu) https://www.instagram.com/p/CO0SYLEF1ne/?igshid=qkk9is0lnpk1
0 notes
mehmetmesut · 6 years
Video
#Cumhuriyet #29Ekim (Sarıçınar Trt Verici Istasyonu) https://www.instagram.com/p/BpenQsGhFXL0YfPPwU5Cz7pzlh0fr3B8C6GBX80/?utm_source=ig_tumblr_share&igshid=vq5591h1w9kq
0 notes
cumgok · 4 years
Photo
Tumblr media
#Sonbahar 🍂 mevsimi geldi. Şairin dediği gibi “Sonbahar sanattır, diğerleri mevsim. 🍂 🍁😍. #cemalsüreya . . #börtüböcekgezi #antalya #doğa #doğayürüyüşü #likyayolu #trtvericisi 🏞️ 🍁 (Sarıçınar Trt Verici Istasyonu) https://www.instagram.com/p/CG0IELslYy1/?igshid=e9md8lj8rjm3
0 notes