Text
З надыходзячым вас новым годам, шаноўныя, і няхай ён будзе не горшым за папярэднія! Зычу вам вам цеплыні ў душы, натхнення ствараць і сіл дасягаць новых вяршынь! Вужы заўсёды былі сябрамі беларусам, дык няхай год Змяі стане для нас усіх крыніцай шчасця і здзяйснення мар! 🐍 З Новым Годам!
4 notes
·
View notes
Text
Агляд на... гарбату?
Вітанкі, шаноўныя, а мы тут не толькі ў гульні гуляем, а яшчэ і гарбату п'ём! Ды не простую, а з цытатамі з беларускіх кніг.
youtube
3 notes
·
View notes
Text
Экслібрыс Санганоміі
Фэндам: Genshin Impact
Пэйрынг: Яэ Міка/Какомі
Гісторыя пра кнігі і любоў да іх, пра ёкаяў і вішапаў, а таксама пра ��х пачуцці і пра недамоўкі паміж бессмяротнымі істотамі (на шчасце, усё скончылася добра!)
🦊 🐟
Ні для каго не сакрэт, што сапраўдная скарбніца вострава Ватацумі - гэта не багацце пярлін, якія можна збіраць, проста шпацыруючы па выспе і гледзячы пад ногі, і нават не гісторыя даўжынёй у тысячу гадоў, схаваная глыбока пад зямлёй і вадой Санганоміі. Сапраўдную скарбніцу Вярхоўная Жрыца Ватацумі захоўвае ў сваіх пакоях, а складаецца яна з тысяч кніг, сабраных з усяго свету, мудрасцю якіх спадарыня Санганомія шчодра дзеліцца са сваімі падданымі. Нават падчас дзеяння Ўказа Сакоку яна давала рады папаўняць сваю скарбніцу - але нават пасля адкрыцця межаў Інадзумы асноўнай крыніцай яе папаўнення застаўся выдавецкі дом Яэ. Праўда, у адрозненне ад сусветных пярлін мудрасці, на якія Санганомія Какомі палявала па ўсім Тэйваце, большасць кніг выдавецтва Яэ яна набывала выключна дзеля ўласнай асалоды. На шчасце, як пастаянная пакупніца, яна мела вялікую зніжку, таму гэтая нявінная забава не адбівалася на бюджэце Ватацумі. І, як высветлілася пасля заканчэння вайны з Нарукамі, кожную пастаўку прыносіла Гудзі Яэ ўласнай асобай - праўда, раней яна рабіла гэта ў выглядзе лісіцы. Цяпер жа Вярхоўная Жрыца Нарукамі наносіла візіт не проста ў чалавечым абліччы, а яшчэ і ў самым урачыстым убранні. Праўда, калі пры гэтым яна цягнула з сабой стос з тузіна кніжак, выглядала гэта дужа забаўна - але, вядома, ніхто не наважваўся з яе смяяцца нават за ейнай спінай. Вартавыя Ватацумі ветліва сустракалі спадарыню Гудзі Яэ на мяжы выспы і праводзілі да храма Санганоміі, і калі не ведаць, што яшчэ пару гадоў таму яны былі заклятымі ворагамі, можна было падумаць, што гэта ганаровая варта, а не рэшткі насцярожанасці.
Чытаць далей на АО3 або на комікс.бай
0 notes
Text
Праходжанне гульні Kena: Bridge of Spirits па беларуску
За пяць стрымаў мы з гледачамі цалкам прайшлі Кену, і цяпер запіс поўнага праходжання даступны на маім ютуб-канале!
youtube
youtube
youtube
youtube
youtube
Так, я вельмі люблю ўстаўляць відэа на тамблер, хе-хе. 🤭
0 notes
Text
Музыка вясны
Бясконца-блакітнае неба раскінулася над галавой, нібы загатоўка палатна для жывапіснай імправізацыі мастачкі-прыроды. І на тле туркусовага палатна, якое кранула пакуль толькі асляпляльна-яскравая пляма жыццярадаснага веснавога сонца, гарэзавалі першыя пералётныя птушкі, і іх радасным пошчакам нібыта падтаквала сама зямля, паспеўшы засумаваць па іх за доўгія зімовыя месяцы. Падтаквала цурчаннем ручаёў, праз якія, незадаволена бурчучы, скакалі паспешлівыя мінакі; падтаквала капеллю, падтаквала дзівоснай песняй за гранню ўспрымання, і песню гэтую могуць пачуць толькі тыя, чыё сэрца адкрытае свету, яшчэ не паспеўшы пакрыцца ледзяной коркай і ашчацініцца калючкамі пад гнётам жыццёвага бязладдзя.
Саскочыўшы з плота, я з гучным плюхам увязла красоўкамі ў размоклай зямлі. У ноздры ўдарыў цяжкі пах глебы, такі дзікі і ў той жа час такі родны і заспакаяльны, нібы дотык матчыных далоняў. Перабраўшыся на асфальт, каб не прамачыць ногі канчаткова, я зноў паглядзела дагары, прыжмурыўшыся на сонца, што заблыталася ў пакуль яшчэ голых галінах дрэў. Падумаць толькі, як хутка ажывае прырода, залітая яго цёплымі залацістымі промнямі.
Бо мінула ўсяго два тыдні вясны.
А працяг можна пачытаць на АОЗ або на комікс.бай!
5 notes
·
View notes
Text
Прыгоды ў Паліі, частка першая
Ужо нейкі час я стрымлю неймаверна ўтульную гульню, падобную да Stardew Valley ў фэнтэзійным сусвеце - Palia. І ўжо назбіралася нямала запісаў, так што надышоў час закінуць частку з іх на тамблер!
youtube
youtube
youtube
youtube
youtube
youtube
0 notes
Text
Апошнія прыгоды ў Скайрыме
Пасля апошняй публікацыі запісаў стрымаў па Скайрыме на маім канале з'явілася яшчэ цэлых сем відэа - далучаю іх тут! Збольшага гэта праходжанне сюжэту гільдыі зладзеяў. Прымемнага прагляду!
youtube
youtube
youtube
youtube
youtube
youtube
youtube
2 notes
·
View notes
Text
Праходжанне GRIS па-беларуску
Нядаўна прайшла на стрыме неймаверна прыгожую і кранальную гульню GRIS, і цяпер яе праходжанне можна паглядзець у запісы ў дзвюх частках!
youtube
youtube
3 notes
·
View notes
Text
А тым часам выйшаў другі мульцік па Overwatch, дзе я прыняла ўдзел у агучцы! 😍 Ён проста чароўна, з любоўю да справы перакладзены, шаноўныя, бягом глядзець!
youtube
2 notes
·
View notes
Text
Такая розная магія
Як нельга стаць добрай лекаркай, не пабачыўшы смерць, так нельга стаць добрай ваяркай, не пазнаўшы горыч паразы. А яны ж - і ваяркі, і лекаркі. І калі яны не выправяць памылкі ў заклёнах, на якія ім паказала ўчорашняя параза, то грош цана гэтым мудрагелістым наборам слоў.
3 notes
·
View notes
Text
Паверыць не магу, што я агучыла мульцік!
Канешне, я ведаю, што многім даспадобы мой голас (ды й, шчыра кажучы, мне раней ужо прапанавалі аддаць свой голас персанажцы, толькі я тады спалохалася, што не дам рады, і адмовілася), але глядзець уласнагалосна агучаны мульцік - гэта нешта нерэальнае!
youtube
8 notes
·
View notes
Text
Вершаванае прызнанне
Нядаўна ў геншыне прайшоў івэнт пра фестываль паэзіі, дзе зноўку сустрэліся мае сінвены, дык як жа я магла не напісаць па іх фанфік з гэтай нагоды?))
Фэндам: Genshin Impact
Пэйрынгі: Сінціў/Венці, Чун'юнь/Сяо
Ага-ага, я разбіла два папулярныя пэйрынгі і зрабіла з іх два непапулярныя))
4 notes
·
View notes
Text
Запіс сённяшняга стрыма ўжо даступны на ютубе! Як і запісы папярэдніх стрымаў - завітвайце на мой канал!
youtube
3 notes
·
View notes
Text
Вітанкі, шаноўныя! Сёння распачаўся новы сезон маіх стрымаў, і я бы хацела асобна падзякаваць тым цудоўным мастачкам, якія зрабілі мой канал сапраўды чароўным!
Вось гэтую магічную застаўку намалявала Вікес!

Яе ціўтар: https://twitter.com/vikes_twt І блюскай: https://bsky.app/profile/vikes.bsky.social
Анімацыю, якая вітае тых, хто падпісваецца на канал падчас стрыма, стварыла KotSin!
Яе ціўтар: https://twitter.com/KotdePrince І блюскай: https://bsky.app/profile/kotsin.bsky.social
І ўрэшце мая ўлюбёная аватарка, якая са мной ужо так доўга - яе намалявала dubqp!

Яе ціўтар: https://twitter.com/dubqp_ І блюскай: https://bsky.app/profile/19lines.bsky.social
Вялікі вам дзякуй! 🥰
6 notes
·
View notes
Text
Прастора для творчасці
Фэндам: Genshin Impact Пэйрынг: Цігнары/Каве Паставіць кудас можна тут:
- Гэта тое самае месца?
Каве ў захапленні кіўнуў. Цігнары ўздыхнуў і зноў паглядзеў на эскіз. На малюнку была адлюстра��ана вытанчаная альтанка з філіграннымі калонамі і мудрагелістымі вітражамі - Каве нават намаляваў на мармуры рознакаляровыя блікі святла, што праходзіць скрозь фарбаванае шкло. Уся гэтая прыгажосць стаяла ў атачэнні квяцістых раслін і на дзіва гарманічна ўпісвалася сярод іх.
Цігнары зноўку ўздыхнуў і падняў позірк ад эскіза. Прыйдзецца папрацаваць, каб увасобіць гэтую мрою ў рэальнасць. Наяве перад ім распасціралася зона завядання - не самая вялікая, што яму даводзілася бачыць, але ўжо не ў зачаткавым стане, яна распаўзлася па невялікай плошчы і захапіла мясцовую фаўну, якая, насуперак сваім звычайным паводзінам, цяпер была гатовая накінуцца на кожнага, хто мае неасцярожнасць зайсці на іх тэрыторыю. Незадаволена стрыгнуўшы вухам, Цігнары ўздыхнуў трэці раз, скруціў эскіз і аддаў скрутак Каве.
- Які ж ты няўёмны ў сваіх творчых імпэтах… - прабурчаў лясны вартавы, дастаючы лук. Каве хацеў быў нешта адказаць, але Цігнары яго апярэдзіў, прыўстаўшы на дыбачкі і пакінуўшы пацалунак на шчацэ каханага: - Але менавіта гэта я ў табе й падабаю.
- Дзякуй, - расчулена шапнуў Каве, прыціскаючы каштоўны скрутак да грудзей.
Ну як жа ўстаяць перад іскрамі ў гэтых вачах?
Цігнары нядбайна махнуў рукой на развітанне, глыбока ўдыхнуў, нібыта збіраючыся нырнуць, нацягнуў цеціву і зрабіў крок наперад, перасякаючы мяжу зоны завядання. На яго адразу абрынулася да атрутнасці скажоная энэргія гэтага месца, збіваючы дыханне і блытаючы думкі. Але гэта не было істотнай перашкодай для дасведчанага ляснога вартавога - нават у цяжкія хвіліны ён знаходзіў сілы завяршыць ачышчэнне зоны завядання.
Бо ніколі не забываўся на тое, што насамрэч ачышчае прастору для творчасці свайго каханага.
4 notes
·
View notes
Text
Шаноўныя, калі вы гуляеце ў Скай, сёння (25 жніўня) будзе выдатная магчымасць дапамагчы любімай гульні ўвайсці ў гісторыю! А чацвёртай гадзіне дня па Мінску адбудзецца спроба пабіць сусветны рэкорд па адначасовай прысутнасці на віртуальным канцэрце! Самы час завітаць!
youtube
Дарэчы, канцэрт проста чароўны, я ўжо яго бачыла і вельмі раю наведаць! Яго праводзіць спявачка Aurora, і яе кранальныя песні набываюць захапляльнае інтэрактыўнае ўвасабленне ў гульні! І нават калі вы не гуляеце ў Скай, то ўсё адно запрашаю вас паглядзець гэты канцэрт - яго будзе стрыміць спадарыня NastyMold разам з распрацоўшчыкамі а трэцяй гадзіне (на гадзіну раней да спробы паставіць рэкорд), вось яе ютуб-канал: https://youtube.com/@nastymold
А стрым канцэрта адбудзецца тут: https://www.twitch.tv/thatgamecompany
0 notes
Text
Запрашаю ў Palia!
Вітанкі, шаноўныя! Учора я адкрыла для сябе чароўную гульню Palia, якую можна апісаць як фэнтэзійную Stardew Valley у 3D, і я пэўна буду яе стрыміць! А пакуль вы можаце далучыцца да адкрытага бэта-тэсту па маёй рэферальнай спасылцы, так што і вы, і я атрымаем прыемныя падарункі! 🥰
0 notes